Зьмеі-яйцаеды афрыканскія (Dasypeltis) — род вужападобных зьмей.

Зьмеі-яйцаеды
Dasypeltis scabra
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЛускаватыя
ПадатрадЗьмеі
СямействаВужовыя
РодЗьмеі-яйцаеды
Бінамінальная намэнклятура
Dasypeltis

Пашыраны ў Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыцы.

Даўжыня да 80 см. Верх цела пясчана-жоўты або бураваты, аднаколерны або з цёмным малюнкам з палосаў ці плямаў, якія часта зьліваюцца ў зігзагападобную або рамбічнай формы паласу ўздоўж хрыбта.

Кормяцца птушынымі яйцамі, якія заглынаюць цалкам. У страваводзе шалупіна яйца расьціскаецца ніжнімі адросткамі пазванкоў, якія ўваходзяць у яго поласьць. Шалупіны выкідваюцца праз рот.