Зьвіядысты
Зьвіяды́сты — неафіцыйная назва прыхільнікаў грузінскага прэзыдэнта Зьвіяда Ґамсахурдыя.
Гісторыя
рэдагавацьПрэзыдэнт Зьвіяд Ґамсахурдыя быў зрынуты падчас крывавага перавароту ў сьнежні 1991 року. Ягоныя прыхільнікі арґанізавалі масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць улады, што прыйшла ў выніку перавароту. Пасьля таго, як Ґамсахурдыя ўцёк з Грузіі, зьвіядысты пачалі арґанізоўваць узброеныя ґрупы.
Узброеныя сутыкненьні між прыхільнікамі і супернікамі Ґамсахурдыі працягваліся ў 1992 і 1993 роках і выліліся ў грамадзянскую вайну. Зьвіядысты пад кіраўніцтвам Лоці Кобалія напрыканцы жніўня 1993 року занялі шэраг местаў Заходняе Грузіі — Зуґдзідзі, Сэнакі, Абашу, Хобі, Мартвілі, Цаленджыху. 3 верасьня 1993 року Зуґдзідзі сабраўся зьвіядысцкі парлямэнт Грузіі, абраны ў кастрычніку 1990, дэпутаты якога заклікалі Прэзыдэнта Ґамсахурдыю зьвярнуцца на бацькаўшчыну, што той і зрабіў. 7 верасьня Лоты Кобалія ўзяў пад свой кантроль Ґалі ды Ґалскі раён Абхазіі. 2 кастрычніка 1993, пасьля паразы й уцёкаў грузінскага войска з Абхазіі, зьвіядысты захапілі марскі порт Поці, блякавалы чыгуначны зьвяз на Тбілісі і даставу ў сталіцу харчаваньня. У сярэдзіне кастрычніка зьвіядысты перайшлі ў наступ, 17 кастрычніка ўзялі Самтрэдыю ды Хоні, 19 кастрычніка — Ланчхуці, баі йшлі подступах да Кутаісі.
Пасьля таго, як Шэварнадзэ пагадзіўся на разьмяшчэньне расейскіх вайскоўцаў у Грузіі і далучэньне краіны да СНД, расейская армія распачала апэрацыю па зьнішчэньні зьвіядысцкіх ґрупаў. Цягам кастрычніка-пачатку лістапада рух зьвіядыстаў быў разьбіты з дапамогаю расейскага войска, а сам Ґамсахурдыя зьдзейсьніў самагубства ў сьнежні 1993. Паводле іншых зьвесткаў, ён быў забіты сваім прыбліжаным, што на самай справе кіраваўся з Тбілісі.
Цела Ґамсахурдыі было апазнанае, і яго сьмерць была пацьверджаная 15 лютага 1994 року.
Пасьля сьмерці Ґамсахурдыі зьвіядысты так і не стварылі сваёй партыі, а далучыліся да розных палітычных арґанізацыяў і грамадзкіх рухаў, некаторыя зь іх працягнулі змагацца з урадам Эдуарда Шэварнадзэ.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Jonathan Wheatley (2005), Georgia from National Awakening to Rose Revolution: delayed transition in the former Soviet Union. Ashgate Publishing, Ltd., ISBN 0-7546-4503-7.