Зывэрт (адзінка вымярэньня)

Зывэрт (пазначэньне: Зв, Sv) — адзінка вымярэньня эфэктыўнай і эквівалентнай дозаў іянізавальнага выпраменьваньня ў сыстэме СІ (выкарыстоўваецца з 1979 году).

Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ зывэрт выяўляецца наступным чынам:

1 Зв = 1 Гр = 1 Дж / кг = 1 м² / с²

Роўнасьць зывэрта й грэя паказвае, што эфэктыўная доза й паглынутая доза маюць аднолькавую памернасьць, але ня значыць, што эфэктыўная доза лікава роўная паглынутай дозе. Пры азначэньні эфэктыўнай дозы ўлічваецца біялягічнае ўзьдзеяньне радыяцыі, яна роўная паглынутай дозе, памножанай на каэфіцыент якасьці, які залежыць ад віду выпраменьваньня.

Адзінка названая ў гонар швэцкага навукоўца Рольфа Зывэрта(de).

Кратныя і дзельныя адзінкі

рэдагаваць

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Зв дэказывэрт даЗв daSv 10-1 Зв дэцызывэрт дЗв dSv
102 Зв гэктазывэрт гЗв hSv 10-2 Зв сантызывэрт сЗв cSv
103 Зв кілязывэрт кЗв kSv 10-3 Зв мілізывэрт мЗв mSv
106 Зв мэгазывэрт МЗв MSv 10-6 Зв мікразывэрт мкЗв µSv
109 Зв гігазывэрт ГЗв GSv 10-9 Зв наназывэрт нЗв nSv
1012 Зв тэразывэрт ТЗв TSv 10-12 Зв піказывэрт пЗв pSv
1015 Зв пэтазывэрт ПЗв PSv 10-15 Зв фэмтазывэрт фЗв fSv
1018 Зв экзазывэрт ЭЗв ESv 10-18 Зв аттазывэрт аЗв aSv
1021 Зв зэтазывэрт ЗЗв ZSv 10-21 Зв зэптазывэрт зЗв zSv
1024 Зв ётазывэрт ІЗв YSv 10-24 Зв ёктазывэрт іЗв ySv

Дапушчальныя і сьмяротныя дозы для чалавека

рэдагаваць

Мілізывэрт часта выкарыстоўваецца як мера дозы пры мэдыцынскіх дыягнастычных працэдурах (рэнтгенаскапія, рэнтгенаўская тамаграфія, і т. п.).

Натуральнае фонавае іянізавальнае выпраменьваньне звычайна вар’юецца зблізку 2,4 мЗв/год[1].

Пры апрамяненьні ўсяго цела, 1 Зв выклікае зьмены ў крыві, 2—5 Зв выклікае аблысеньне й белакроўе, парадку 3 Зв прыводзіць да сьмерці на працягу 30 дзён у 50 % выпадкаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць