Грэй (адзінка вымярэньня)

Грэй (пазначэньне: Гр, Gy) — адзінка вымярэньня паглынутай дозы іянізавальнага выпраменьваньня ў сыстэме СІ.

Паглынутая доза роўная аднаму грэю, калі, у выніку паглынаньня іянізавальнага выпраменьваньня, рэчыва атрымала адзін джоўль энэргіі ў разьліку на адзін кіляграм масы. Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ грэй выяўляецца наступным чынам:

Гр = Дж / кг = м2 / с2

Адзінка названая ў гонар брытанскага навукоўца Люіса Грэя ў 1975 г.

Раней шырока выкарыстоўвалася (а часам выкарыстоўваецца і дагэтуль) пазасыстэмная адзінка паглынутай дозы «рад».

1 Гр = 100 рад

Кратныя і дзельныя адзінкі

рэдагаваць

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Гр дэкагрэй даГр daGy 10-1 Гр дэцыгрэй дГр dGy
102 Гр гэктагрэй гГр hGy 10-2 Гр сантыгрэй сГр cGy
103 Гр кілягрэй кГр kGy 10-3 Гр мілігрэй мГр mGy
106 Гр мэгагрэй МГр MGy 10-6 Гр мікрагрэй мкГр µGy
109 Гр гігагрэй ГГр GGy 10-9 Гр нанагрэй нГр nGy
1012 Гр тэрагрэй ТГр TGy 10-12 Гр пікагрэй пГр pGy
1015 Гр пэтагрэй ПГр PGy 10-15 Гр фэмтагрэй фГр fGy
1018 Гр экзагрэй ЭГр EGy 10-18 Гр аттагрэй аГр aGy
1021 Гр зэтагрэй ЗГр ZGy 10-21 Гр зэптагрэй зГр zGy
1024 Гр ётагрэй ІГр YGy 10-24 Гр ёктагрэй іГр yGy

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць