Зута
Зута (Жута, Жуць), Зота (Жоць) — мужчынскае імя.
Зута лац. Zuta | |
Zuto | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Зота, Жута, Жуць, Жоць |
Вытворныя формы | Суда |
Зьвязаныя імёны | Жутаўт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Зута» |
Паходжаньне
рэдагавацьЗута або Зота (Zuto, Zotto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова зот- (зут-), магчыма, паходзіць ад стараверхненямецкага zota 'грыва, валасы'[1] або ад асновы суд- (сут-)[a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Зутан, Жутаўт; адзначаліся германскія імёны Zotan, Zotolt.
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловека зъ землею в Жижморскомъ повете на имя Жотя (22 ліпеня 1501 году)[3]; Kazimierz Zutowicz, ręką swą (13 кастрычніка 1642 году)[4]; Wacław Żutowicz (1667 год)[5]; Samuel Zutowicz (1690 год)[6].
Носьбіты
рэдагавацьЗатовічы[7], Жутовічы і Жатовічы[8] — літоўскія шляхецкія роды.
Жуты (Żut) гербу Грымала — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[9].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -жу- зь летувіскай мовы žudýti 'забіваць, нішчыць', žùdinti 'мучыць, катаваць'[2] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1676.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 23.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 257.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 6. — Вильна, 1872. С. 411.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 6. — Warszawa, 2016. S. 415.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 157.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на З, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ж, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 325.