Знаменка (горад)

места ў Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны

Зна́менка (па-ўкраінску: Знам’янка) — места ў Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны. Плошча 14,8 км². Насельніцтва — 21 000 чал.

Знаменка
укр. Знам’янка
Знаменка
Герб Знаменкі Сьцяг Знаменкі
Дата заснаваньня: 1869
Горад з: 1938
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіраваградзкая
Плошча: 14,8 км²
Вышыня: 197 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 22 770 чал. (2018)[1]
шчыльнасьць: 1538,51 чал./км² (2018)
нацыянальны склад: украінцы – 87.7%
расейцы – 3.3%
беларусы – 0.3%
малдаване – 0.3% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-5233
Паштовы індэкс: 27400
КОАТУУ: 3510600000
Геаграфічныя каардынаты: 48°42′49″ пн. ш. 32°40′24″ у. д. / 48.71361° пн. ш. 32.67333° у. д. / 48.71361; 32.67333Каардынаты: 48°42′49″ пн. ш. 32°40′24″ у. д. / 48.71361° пн. ш. 32.67333° у. д. / 48.71361; 32.67333
Знаменка на мапе Ўкраіны
Знаменка
Знаменка
Знаменка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://znam.gov.ua/

Гісторыя

рэдагаваць

Знаменка была заснавана ў 1869 годзе як чыгуначная станцыя, атрымаўшы назву ад суседняй вёскі, заснаванай у 1730 годзе перасяленцамі з цэнтральнай Расіі (сёння Знаменка Другая). У 1886 г. 143 жыхары. У 1913 годзе тут пражывала каля 6 тысяч чалавек.

 
помнік паравозу каля чыгуначнага вакзала

Пасьля распаду Расейскай імпэрыі і пачатку савецка-ўкраінскай вайны (1917—1921) горад апынуўся пад уладай УНР і Халадноярскай рэспублікі . У 1920 годзе савецкія войскі з трэцяй спробы канчаткова заваявалі горад. За гады Галадамора 1932—1933 і палітычных рэпрэсіяў загінуў не менш як 891 жыхар Знамянкі. З 1938 года мае статус горада.

 
помнік ахвярам Галадамору

У Другую Сусьветную вайну з 5 жніўня 1941 году да 9 сьнежня 1943 году горад быў акупаваны нацыстамі.

У 1960-я гады пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы, у 1977 годзе — гарадскі Палац культуры, у 1980-я — 9-павярховыя жылыя дамы.

Падчас вайны на Данбасе (2014—2022 гады) у баявых дзеяннях удзельнічала амаль 1000 знамянчан. 12 загінулі, імем аднаго з іх (Віктара Голага) названа цэнтральная вуліца горада.

 
Цэнтар гораду

Падчас расейскага ўварваньня ва Ўкраіну Знамянка стала прытулкам для некалькіх тысяч уцекачоў з паўднёвага ўсходу краіны.

Насельніцтва

рэдагаваць

Колькасьць

рэдагаваць
1938 1959 1970 1979 1989 2001 2012
14 600 11 198 27 393 29 336 33 828 29 412 24 255
Насельніцтва па роднай мове (2001)[2]
украінская мова расейская армянская беларуская
84.10% 14.78% 0.42% 0.15%