Землятрус у Румыніі (1802)
Землятрус у гарах Вранча ў Румыніі адбыўся 26 кастрычніка 1802 году[2][3]. З разьліковай інтэнсіўнасьцю 7,9 па шкале Рыхтэра, гэта самы моцны землятрус з калі-небудзь зарэгістраваных у Румыніі[3] і адзін з наймацнейшых у эўрапейскай гісторыі. Ён адчуваўся на плошчы больш за два мільёны квадратных кілямэтраў ва Ўсходняй Эўропе і на Балканах, ад Балтыкі да Эгейскага мора[4].
Землятрус у Румыніі (1802) | |
Дата і час | 26 кастрычніка 1802 (222 гады таму) |
---|---|
Магнітуда | 7,9 Мп[1] |
Глыбіня гіпацэнтру | 150 км[1] |
Месцазнаходжаньне эпіцэнтру | 45°43′ пн. ш. 26°43′ у. д. / 45.72° пн. ш. 26.72° у. д. Вранча |
Закранутыя краіны (рэгіёны) | Румынія, |
Сіла землятрусу Бухарэсьце ацэньваецца ў VIII-ІХ па шкале Мэркалі[5]. Паваліліся многія шпілі цэркваў[6] і быў разбураны кляштар Котрачэнь. Пачаліся шматлікія пажары, у асноўным з-за перакуленых печаў. У Баўгарыі горады Русэ, Варна і Відын былі амаль цалкам разбураныя[7].
За асноўным землятрусам рушыла ўсьлед сэрыя афтэршокаў, наймацнейшы зь якіх меў магнітуду 5,5[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б NGDC Significant Earthquake. National Geophysical Data Center. Праверана July 7, 2011 г.
- ^ Marius Ionescu Bucureștiul și Marele Cutremur de la 1802
- ^ а б Georgescu, Emil-Sever Forensic Engineering Studies on Historical Earthquakes in Romania.
- ^ Deep Earthquakes (нев.). — Cambridge: . — ISBN 978-0521123969
- ^ Georgescu, E. S. The partial collapse of Coltzea Tower during the Vrancea earthquake of 14/26 October 1802: the historical warning of long-period ground motions site effects in Bucharest (анг.). — Bucharest: The International Conference Earthquake Loss Estimation and Risk Reduction.
- ^ Kozák, Jan The Illustrated History of Natural Disasters (анг.). — Dordrecht: Springer. — ISBN 9789048133246
- ^ Etude comparative sur quelques tremblements de terre de Roumanie, du type du celui du 10 novembre 1940. — Bucharest: Cartea Romaneasca, May–June 1941.
- ^ Depth and magnitude estimation of the two strongest earthquakes occurred on the Romanian territory in 19th century
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗемлятрус у Румыніі (1802) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў