Землятрус у Армэніі (1988)

Землятрус у Армэніі, таксама вядомы як Сьпітацкі землятрус (па-армянску: Սպիտակի երկրաշարժ) адбыўся на поўначы Армянскай ССР 7 сьнежня 1988 року аб 11:41 паводле мясцовага часу. Магутнасьць склала 6,8 балаў па шкале магнітуды паверхневай хвалі і найбольшай адчувальнай сілы X (разбуральная) паводле шкалы Мядзьведзева — Шпангоера — Карніка. Цалкам разбураныя ў выніку землятрусу былі места Сьпітак і 58 вёсак, значныя разбурэньні закранулі Ленінакан, Кіравакан, Сьцепанаван і яшчэ больш за 300 населеных пунктаў. Загінулі ня менш як 25 000 асобаў, яшчэ больш за 100 000 сталі інвалідамі. 514 тысячаў чалавек апынуліся бяз даху над галавою. У выніку землятрусу каля 40% прамысловага патэнцыялу Армэніі было выведзена са строю, эканамічны ўрон перавысіў 13 млрд даляраў ЗША.

Землятрус у Армэніі (1988)
Землятрус у Армэніі (1988) (Армэнія)
Сьпітак
Сьпітак
Гюмры
Гюмры
Ерэван
Ерэван
Землятрус у Армэніі (1988)
Дата і час 7 сьнежня 1988 (36 гадоў таму)
Магнітуда 6,8 Мп[1]
Глыбіня гіпацэнтру 5 км[1]
Месцазнаходжаньне эпіцэнтру 40°59′13″ пн. ш. 44°11′06″ у. д. / 40.987° пн. ш. 44.185° у. д. / 40.987; 44.185[1]
Нальбанд, Армянская ССР, СССР[2]
Закранутыя краіны (рэгіёны) СССР
Пацярпелыя 25 000[3] — 50 000[4][5] загінулі 31 000[6] — 130 000[5][7] параненыя
Землятрус у Армэніі (1988) у Вікісховішчы

Сьпітацкі землятрус нароўні з Чарнобыльскаю трагедыяй стаў найстрашнейшай катастрофай апошніх гадоў існаваньня СССР. Упершыню пасьля Другой сусьветнай вайны Савецкі Саюз зьвярнуўся да ЗША па гуманітарную дапамогу пацярпелым ад землятрусу. Агулам дапамога паступала ад 113 дзяржаваў, аднак вялізную частку склалі й ахвяраваньні і дапамога ад недзяржаўных арганізацыяў.

  1. ^ а б в NGDC Significant Earthquake. National Geophysical Data CenterПраверана July 7, 2011 г.
  2. ^ Still Recovering: A visit to the 1988 "center of the epicenter" // 7 December 2007 г. Праверана 7 March 2014 г.
  3. ^  Service, Robert A History of Modern Russia: From Nicholas II to Vladimir Putin. — Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press, 2003. — P. 468–469. — ISBN 0-674-01801-X
  4. ^ Soviet aides say deaths in quake may reach 50,000 December 10, 1988 г. Праверана August 18, 2012 г.
  5. ^ а б Soviet Union Vision of Horror December 26, 1988 г. Праверана August 10, 2012 г.
  6. ^ Wood, P.R.; Berrill, J.B.; Gillon, N.R.; North, P.J. (September 1993), "Earthquake of 7 December 1988, Spitak, Armenia report of the NZNSEE team visit of 1989" (PDF), Bulletin of the New Zealand National Society for Earthquake Engineering, New Zealand Society for Earthquake Engineering, 26 (3): 253–283 P. 253
  7. ^  Armenian, Haroutune K. Deaths and Injuries due to the Earthquake in Armenia – A Cohort Approach. — International Epidemiological Association, 1997. — Т. 26. — P. 806.