Збуч (па-польску: Zbucz, па-падляску: Zbuč) — вёска ўва ўсходняй Польшчы ў Чыжоўскае Гайнаўскага павету, разьмешчаная за 10 кілямэтраў ад Белавескай пушчы.

Збуч
польск. Zbucz
Збуч
Першыя згадкі: 1556
Мясцовая назва: Zbuč
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Чыжы
Насельніцтва: 187 чал. (2010)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 17-207
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 23°27′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.45° у. д. / 52.68333; 23.45Каардынаты: 52°41′0″ пн. ш. 23°27′0″ у. д. / 52.68333° пн. ш. 23.45° у. д. / 52.68333; 23.45
Збуч на мапе Польшчы
Збуч
Збуч
Збуч
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя.

Гісторыя

рэдагаваць

Назва вёскі паходзіць ад прозьвішча аднаго зь яе першых жыхароў — Збуцкага.

Чалавек пасяляўся ў раёне Збуча ўжо ў IX стагодзьдзі, пра што сьведчыць раньнесярэднявечны могільнік ва ўрочышчах Грабняк і Курганы. Побач зь вёскай знаходзіцца таксама гарадзішча (урочышча Акопы), датаванае археолягамі на канец IX стагодзьдзя.

Гістарычныя зьвесткі пра Збуч пачынаюцца ў XVI стагодзьдзі, калі становіцца ён цэнтрам воласьці, якая абхоплівала сабой суседнія вёскі Беразова, Мора, Махнатае і сам Збуч.

У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. 27 траўня 2012 году ў Збучы пачалася будова царквы ў гонар сьв. Мучанікоў Холмскіх і Падляскіх, а таксама жыхароў чыжоўскага прыходу, памардаваных у 1946 г. атрадам Рамуальда Райса.

  1. ^ Urząd Gminy Czyże (пол.) Праверана 11 жніўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Збучсховішча мультымэдыйных матэрыялаў