Заходняя Русь (сайт)
«Заходняя Русь» (па-расейску: Западная Русь) — міжнародны сецівовы навукова-адукацыйны праект заходнерусісцкага кірунку.
Заходняя Русь | |
Тып | навукова-адукацыйны прапагандысцкі |
---|---|
Даступныя мовы | расейская |
Пачатак працы | 2010 |
Рэгістрацыя | няма |
Актуальны стан | дзейны |
zapadrus.su |
Назоў
рэдагавацьНазоў праекту ўзяты ад расейскай імпэрскай назвы тэрыторыі сучаснай Беларусі й Заходняй Украіны.
Мінуўшчына
рэдагавацьУвесну 2010 году заходнерусісты Беларусі, Украіны й Расеі вырашылі стварыць нефармальнае адукацыйнае задзіночаньне для распаўсюду сваіх ідэяў. Мэтай праекту было агалошанае зьнішчэньне «нацыяналістычных мітаў» ва Ўкраіне й Беларусі, а таксама «крытыка скажэньня гісторыі ў савецкай гісторыяграфіі з апірышчам на традыцыі Расейскай праваслаўнай царквы й на спадчыне дарэвалюцыйных навукоўцаў заходнерускай школы».
30 чэрвеня 2010 року быў запушчаны сайт.
У 2017 годзе сайт удзельнічаў у стварэньні часопіса «Аспэкт», які прысьвечаны сацыяльным і гуманітарным дасьледаваньням і выдаецца дагэтуль пры ўдзеле «Заходняй Русі». Таксама рэдакцыя сайту ўдзельнічае ў выдавецтве часопіса «Нямігі літаратурнай».
Прапаганда заходнерусізму
рэдагавацьХоць сайт і падае сябе як навукова-адукацыйны, але шчырай прапаганды не пазбаўлены. У шмат якіх артыкулах прасочваецца ідэя непаўнавартасьці беларусаў як асобнай нацыі. Беларуская ж мова прызнаецца «штучнай» і «неўласьцівай» самім беларусам. З артыкула «Развагі беларуса пра сваю мову» (па-расейску: Размышления белоруса о своем языке):[1]
З самага пачатку беларуская мова была створаная штучна, у процівагу расейскай з мэтай адарваньня Белай Русі ад Расеі.Арыгінальны тэкст (рас.)Изначально, белорусский язык был создан искусственно, в противовес русскому с целью отторжения Белой Руси от России (примерно та же история, что и с Украиной).