Затока Прынцэсы Шарлёты
Каардынаты: 14°25′ пд. ш. 144°00′ у. д. / 14.417° пд. ш. 144° у. д.
Затока Прынцэ́сы Шарлёты (па-ангельску: Princess Charlotte Bay) — затока ў паўночна-ўсходняй частцы Аўстраліі, якая абмывае паўвостраў Кейп-Ёрк у штаце Кўінзлэнд. Зьяўляецца часткай Каралавага мора. Затока знаходзіцца прыкладна за 350 км на паўночны ўсход ад гораду Кэрнз. У ягонай заходняй частцы разьмешчаны Фліндэрз і мыс Мэлвіл. Зьяўляецца часткай Нацыянальнага марскога парку Грэйт-Барыер-Рыф, а таксама абмывае берагі Нацыянальнага парку Лэйкфілд. У затоку ўпадаюць рэкі Нарманбі, Бізант, Норт-Кенэдзі і Моргэд.
Затока Прынцэсы Шарлёты | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Затока была адкрыты ў 1815 годзе брытанскім лейтэнантам Чарлзам Джэфрызам (па-ангельску: Charles Jeffreys), які назваў яе ў гонар прынцэсы Шарлёты (па-ангельску: Princess Charlotte Augusta of Wales), адзінай дачкі Георга IV.[1][2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Princess Charlotte Bay (анг.). Encyclopædia Britannica Online. Праверана 29 студзеня 2009 г.
- ^ Jeffreys, Charles (1782—1826) (анг.). Australian Dictionary of Biography. Праверана 29 студзеня 2009 г.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |