Залозьнікавыя (Scrophulariaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 62 роды і 1830 відаў[1].

Залозьнікавыя
Залозьніца вузлаватая (Scrophularia nodosa) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадЯсноткакветныя (Lamiales)
СямействаЗалозьнікавыя
Бінамінальная намэнклятура
Scrophulariaceae Juss.
ITIS 33005 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя альбо аднагадовыя травы, часам хмызьнякі, радзей дрэвы, зрэдку паўпаразыты або паразыты. Лісьце чарговае або супратыўнае або ў кольцах або прыкаранёва супратыўнае, а сьцяблёва чарговае, простае, часам складанае; прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці альбо адзіночныя; чашалісьцікаў (2)4 або 5, па-рознаму выяўленыя; пялёсткаў (3)4 ці 5, часта 2-губныя; тычачак часта 4, радзей 2 ці 5. Плод — каробачка, рэдка ягада. Насеньне шматлікае, дробнае[2][3][4].

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, пераважна ў умераных рэгіёнах, уключаючы трапічныя горы[2][3][4].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 08.09.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 08.09.2020 г.  (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 08.09.2020 г.  (анг.)