Законы Ньютана
Зако́ны Нью́тана — фундамэнтальныя законы руху, сфармуляваныя Ісакам Ньютанам, якія вызначаюць сувязь між узьдзеяньнем на цела і характарам яго руху. Яны дазваляюць атрымаць раўнаньні руху любой мэханічнай сыстэмы пры ўмове, што вядомыя масы ўсіх частак, што яе складаюць, а таксама ўзьдзеяньні, што аказваюцца на гэтую сыстэму.
- Першы закон Ньютана (закон інэрцыі) вызначае ўмовы, пры якіх цела захоўвае хуткасьць свайго руху.
- Другі закон Ньютана (закон паскарэньня) вызначае залежнасьць між узьдзеяньнем на цела і яго паскарэньнем.
- Трэці закон Ньютана (закон узаемадзеяньня) вызначае, як суадносяцца сілы, зь якімі два целы ўзьдзейнічаюць адно на аднаго.
Першы закон Ньютана
рэдагавацьУ сучаснае фізыцы гэты закон фармулюецца наступным чынам:
Існуюць такія сыстэмы адліку, якія называюць інэрцыяльнымі, адносна якіх матэрыяльны пункт пры адсутнасьці зьнешніх узьдзеяньняў захоўвае велічыню і кірунак сваёй хуткасьці неабмежавана доўга.
Другі закон Ньютана
рэдагавацьУ інэрцыяльнай сыстэме адліку хуткасьць зьмяненьня імпульсу матэрыяльнага пункта роўная раўнадзейнай усіх прыкладзеных да яго сілаў:
Трэці закон Ньютана
рэдагавацьМатэрыяльныя пункты дзейнічаюць адзін на аднаго зь сіламі, якія маюць аднолькавую прыроду, накіраваныя ўздоўж простай, якая злучае гэтыя пункты, роўныя па модулі і процілеглыя па кірунку: