Дыхавіца
(Перанакіравана з «Задышка»)
Дыхавіца — парушэньне частасьці, рытму і глыбіні дыханьня, якое суправаджаецца адчуваньнем недахопу паветра. Здараецца толькі ў прытомным стане. Крайняй ступеняй немачы ёсьць удушша. Паскарэньне дыхальных скарачэньняў узьнікае праз павышаную цялесную і моцную пачуцьцёвую (гнеў, страх, трывога і хваляваньне) нагрузку.
Папярэджаньне рэдагаваць
Прадухіленьню нядужасьці спрыяе штодзённае цялеснае разьмінаньне і працяглыя шпацыры.
Чыньнікі рэдагаваць
Узьнікненьню нядужасьці спрыяе маларухомы лад жыцьця, атлусьценьне, малакроўе, пухліна дыхальных шляхоў, сардэчная недастатковасьць, астма, тырэатаксікоз (лішак гармону шчытападобнай залозы) і цукровы дыябэт[1].
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Вольга Цыбульская. Задышка? Перавядзіце дух // Краіна здароўя. — 4 сакавіка 2010. — № 10 (179). — С. 5.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |