Завіша Чорны (драма)
«Заві́ша Чо́рны»[1] (па-польску: Zawisza Czarny) — фрагмэнты твору ці твораў, напісаных Юльюшам Славацкім хутчэй за ўсё ў 1844—1845-х гг. Публікаваліся з 1879 году. Упершыню драма пастаўленая ў Кракаве і Львове ў 1910-м годзе.
Запіскі, досыць хаатычныя, шмат разоў перабраныя і закрэсьленыя, не дазваляюць аднавіць твор. Таму яго друкавалі ў розных укладах, драму таксама дзялілі на дзьве[2] або чатыры[3] часткі.
Дзеяньне твору канцэнтруецца вакол Бітвы пад Грунвальдам і Завішы Чорнага з Габрова ў 1428 годзе. Зьвязаны з ідэямі містычнага пэрыяду ў творчасьці Славацкага. Асоба Завішы сымбалізуе польскі нацыянальны дух. Другім галоўным героем драмы зьяўляецца Ўладыслаў ІІ Ягайла. Паказаны канфлікт паміж двумя нацыянальнымі духамі. Завіша адракаецца ад асабістага шчасьця на карысьць службы Польшчы. У хуткім часе гіне падчас выправы Жыгімонта Люксэмбурскага на туркаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гэтая назва твору зьяўляецца агульна прынятай гісторыкамі літаратуры. Станіслаў Піган таксама прапанаваў назву «Помыслы да драмы пра Завішу Чорнага»
- ^ Wiktor Hahn: Dzieła z 1909, Zdzisław Libera: Dzieła z 1949 (пол.)
- ^ Juliusz Kleiner: Dzieła wszystkie i Zawisza Czarny Słowackiego. Ustalenie układu dzieła w Pamiętniku Literackim, zeszyt 4 z 1954 roku (пол.)