Жыздрынскі раён
Жы́здрынскі раён (па-расейску: Жиздринский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Калускай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Жыздра.
Жыздрынскі раён | |
Жиздринский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Калускую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Жыздра |
Дата ўтварэньня | 1 кастрычніка 1929 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне Жыздрынскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьЖыздрынскі раён мяжуе зь Людзінаўскім, Думініцкім і Хвастовіцкім раёнамі, а таксама з Бранскай вобласьцю. Плошча раёну складае 1281,7 км².
Гісторыя
рэдагавацьЖыздрынскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласьці. 27 верасьня 1937 году Заходняя вобласьць была ліквідаваная і раён увайшоў у склад Арлоўскай вобласьці. 5 ліпеня 1944 году раён быў перададзены ў склад навастворанай Калускай вобласьці.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖыздрынскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)