Жыве Беларусь! (песьня)

беларуская патрыятычная песьня

«Жыве Беларусь!»песьня 1990 году на словы паэта Леаніда Пранчака і музыку кампазытара Васіля Раінчыка.

«Жыве Беларусь!»
Гімн
Мова беларуская
Выдадзеная 1990
Аўтар(ы) Леанід Пранчак
Кампазытар(ы) Васіль Раінчык

Дадзены гімн меў мажорную і прыкметную мэлёдыю. Тэкст песьні зьмяшчаў адсылкі да іншых гістарычных гімнаў Беларусі[1]. На пачатку 1990-х гадоў песьня прапаноўвалася ў якасьці дзяржаўнага гімну Беларусі, але тую прапанову адпрэчыў Вярхоўны Савет Беларусі.

Тэкст песьні

рэдагаваць

Жыве Беларусь! Веру, будзе жыць заўсёды!
Сьвятло Пагоні будзе сэрцы нашы акрыляць.
Жыве! Жыве наш Край магутны і свабодны,
Нескароная нікім і сьвятая Зямля.
Беларусь! Беларусь! Хай цябе мінуць усе нягоды.
Век у шчасьці жыві, ты Радзіма мая!

Жыве Беларусь, нашай волі абуджэньне.
Краіна-маці, ты прызнаньне шчырае прымі.
Жыве! Жыве, гучыць узьнёсла бласлаўленьне
Беларускі горды дух увасстаў з даўніны.
Беларусь! Беларусь, мы тваё вітаем Адраджэньне
Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы.

Жыве Беларусь! Нас нядоля не здалела.
Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год.
Жыве, жыве, як непагасны сымбаль веры,
Будзеш вечна на зямлі паспаліты наш Род.
Беларусь, Беларусь, пад штандарам бел-чырвона-белым
Век у шчасьці жыві Беларускі Народ!

— Леанід Пранчак, «Жыве Беларусь!»

  1. ^ Алесь Чайчыц, газэта «Наша ніва». Якая песьня павінна быць гімнам Беларусі // Партал «Беларускі партызан», 19 верасьня 2011 г. Праверана 24 жніўня 2022 г.