Жыванілду Халк

(Перанакіравана з «Жыванілда Халк»)

Жыванілду Віейра дэ Соўза (па-партугальску: Givanildo Vieira de Souza), больш вядомы як Халк (па-ангельску: Hulk; нарадзіўся 25 ліпеня 1986 году, Кампіна-Грандзі, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, нападнік клюбу «Атлетыку Мінэйру» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Жыванілду Халк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 ліпеня 1986(1986-07-25)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 180 см
Вага 85 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыку Мінэйру
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005
2005—2008
2006
2007
2008
2008—2012
2012—2016
2016—2021
2021—
Віторыя Салвадор
Кавасакі Франтале
Кансадоле Сапара (арэнда)
Токіё Вэрдзі (арэнда)
Токіё Вэрдзі
Порту
Зэніт
Шанхай СІПГ
Атлетыку Мінэйру
2 (0)
11 (1)
38 (25)
42 (37)
11 (7)
99 (54)
97 (55)
100 (50)
116 (56)
Зборныя
2009— Бразылія 49 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2021.

Кар’ера

рэдагаваць

Жыванілду Віейра дэ Соўза, больш вядомы як Халк, бо быў празваны так сваім бацькам у дзяцінстве за тое, што вельмі любіў пераймаць аднайменнага пэрсанажу коміксаў[7], пачаў сваю футбольную кар’еру ў бразыльскай «Віторыі», падпісаўшы кантракт з гэтай камандай у 16 гадоў. У гэтай камандзе футбаліст спачатку выступаў на левым флянзе абароны, затым у паўабароне й толькі потым у нападзе. Першай гульнёй футбаліста стаў таварыскі матч супраць «Флумінэнсі»[8]. Дэбютны матч Халка за асноўны склад «Вікторыі», 19 верасьня 2004 году супраць «Інтэрнасьёналу», гэтак і застаўся адзіным афіцыйным, праведзеным футбалістам за клюб.

У лютым 2005 году Жыванілду быў набыты японскім клюбам «Кавасакі Франтале». У Японіі гулец яшчэ двойчы мяняў клюб, стала заігрываючы ў кожным зь іх. 26 ліпеня 2008 году Халк падпісаў чатырохгадовы кантракт з партугальскім «Порту». Сума трансфэра склала 5,5 млн эўра. Партугальскі клюб выкупіў толькі 50% правоў на гульца, астатнімі правамі валодаў клюб з Уругваю «Рэнтыстас» і аргентынская інвэстыцыйная кампанія[9].

У сэзоне 2010—2011 гадоў Халк стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Партугаліі, запісаўшы на свой ​​рахунак 23 мячы, 7 зь якіх правёў з пэнальці; яшчэ 5 галоў бразылец забіў у Лізе Эўропы. Паводле вынікаў сэзону Халк быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Партугаліі. У траўні клюб выкупіў 40% правоў на гульца, якія належалі «Рэнтыстасу» за 13,5 млн эўра й падоўжыў кантракт з футбалістам да 30 чэрвеня 2016 году[10].

3 верасьня 2012 году Халк перайшоў у «Зэніт». Сума трансфэру склала 40 млн эўра[11]. Паводле інфармацыі RTP і агента футбаліста агульная сума пераходу склала 60 млн, зь якіх 40 млн даставалася «Порту», 9 млн — «Рэнтыстасу», які валодаў 15% трансфэру гульца[12], 5% сумы атрымаў клюб, які выхаваў гульца, а тыя грошы, што засталіся, то бок больш за 10 млн эўра, — сам футбаліст і ягоны агент[13].

Міжнародная

рэдагаваць

Халк дэбютаваў за нацыянальную зборную Бразыліі 14 лістапада 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны ў Досе, калі паўднёваамэрыканскія гульцы атрымалі перамогу зь лікам 1:0[14]. 26 траўня 2012 году ён забіў свае першыя два галы за зборную ў пераожным матчы супраць зборнай Даніі (3:1)[15].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Порту»:

«Зэніт»:

«Шанхай СІПГ»:

«Атлетыку Мінэйру»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць