Жузэ Сарамагу
Жузэ Сарамагу (па-партугальску: José de Sousa Saramago; 16 лістапада 1922 — 18 чэрвеня 2010) — партугальскі пісьменьнік, паэт, журналіст левых палітычных поглядаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1998), гуманіст і атэіст.
Біяграфія
рэдагавацьПалітычныя погляды
рэдагавацьАтэіст, перакананы прыхільнік левых поглядаў, антыглябаліст. Сябра Партугальскай камуністычнай партыі з 1969 году. Эўраскэптык. Крытыкаваў брусэльскую й страсбурскую бюракратыю, параўноўвае Эўропу са старой кабетай, якая ў цяперашнім сьвеце абсалютна нічога ня робіць, ні на што не ўплывае, проста старэе.
На бок антыглябалістаў пісьменьнік стаў, бо гэта пакуль адзіная, на ягоную думку, сіла, якая ставіць актуальныя для ўсяго сьвету пытаньні, а ня проста дбае аб выгодзе, грошах, пасадах, кар’еры і г. д. Гэта адзіная групоўка і сіла, якая выкрывае сучасныя праявы таталітарызму ў сьвеце — эканамічную глябалізацыю.[4] Сарамагу — адзін з падпісантаў Маніфэсту ў Порта Алегры.
Пісьменьнік крытыкаваў ня толькі рэлігію, Бога, але й палітыкаў, краіны й цэлыя хаўрусы. У самым пачатку 2000-х Сарамагу абазваў італьянскага палітыка Сыльвіё Бэрлюсконі «крымінальнікам». У 90-х гадах мінулага стагодзьдзя партугальскі гуманіст абвінаваціў Ізраіль у генацыдзе палестынцаў.[5]
Цытаты
рэдагаваць- Плянэта была б нашмат бясьпечнейшай, калі б мы ўсе былі атэістамі.
- Насамрэч, адзіным сьмяротным грахом зьяўляецца крывадушніцтва.
- Бог — гэта маўчаньне сусьвету, а чалавек — крык, які надае сэнс гэтаму маўчаньню.
- Дазвольце мне сказаць, што Бог заўсёды быў і застаецца праблемай.[6]
Творчасьць
рэдагавацьГэтая сэкцыя можа зьмяшчаць матэрыял неэнцыкляпэдычнага характару. Калі ласка, палепшыце яе згодна з правіламі афармленьня артыкулаў. |
Жузэ Сарамагу аддаваў перавагу сацыяльным антыўтопіям, часьцяком сатырычным антыўтопіям («Каменны плыт», «Перабоі ў сьмерці», а таксама антыўтопіі «Сьлепата» ці яшчэ «Яснасьць»). Гэта ня проста шэдэўры літаратуры (так і не перакладзеныя на беларускую мову), але раманы сацыяльнай і палітычнай значнасьці для Эўропы, асабліва для той шэрай Эўропы, што хаваецца за цьмянай назвай «Усходняя Эўропа». Падаецца, тая Ўсходняя Эўропа, як і Ібэрыя ў рамане «Каменны плыт», адарвалася ад астатняй Эўропы і кіруецца ў невядомым напрамку. У некаторых сваіх раманах пісьменьнік сьмяецца з сучаснай лянівай дэмакратыі і наагул вучыць іншых, як змагацца з рознага кшталту ўладамі. Так, у рамане «Яснасьць» грамадзяне нейкай уяўнай краіны падчас выбараў у сталіцы (83% выбарнікаў) укінулі ў выбарчую скрыню пустыя бюлэцені. Такім парадкам, улады сутыкунуліся з «сапраўднай анархісцкай змовай». З аднаго боку, раманы і асабліва некаторыя ідэі з тых раманаў Сарамагі могуць яшчэ навучыць іншых як спыніць свавольства ўлады, прынамсі паспрабаваць. А з другога боку, літаратура зноў сьцьвярджае свае прагрэсісцкія пазыцыі і даводзіць, што слова ня толькі замілоўвае, але і раніць, забівае, пагражае, не дае спаць многім стырнаўладнікам сучаснасьці.
Усё жыцьцё Сарамагу быў замілаваны ці, як гаварыў ён сам, «апанаваны» гісторыяй, францускія гісторыкі (Ф. Брадэль, Ж. Д’юбі, Ж. Лё Гоф) асабліва цікавілі яго. І, як «новыя» гісторыкі, у сваіх раманах ён ніколі не аддаваўся гістарызму, у ягоных творах заўсёды дамінаваў чалавек, які не рабіўся тлом гісторыі, а хутчэй наадварот, гісторыя ўсяляк выкарыстоўвалася раманістам дзеля выкрываньня чалавечага, інтымнага, паўсядзённага.
Таму нароўні з антыўтопіямі ён шмат энэргіі аддаваў напісаньню гістарычных раманаў: «Грэшная зямля», «Успаміны аб кляштары», «Гісторыя аблогі Лісабона» і «Вандроўка слана» і апошні ягоны філязофска-гістарычны раман-разьвітаньне «Каін».
З-за свайго самага неадназначнага твору ў 90-х мінулага стагодзьдзя партугальскі пісьменьнік зьехаў з кансэрватыўнай каталіцкай Партугаліі і пасяліўся ў Гішпаніі: на радзіме яму не даравалі сьмелай, адвольнай і вельмі крытычнай інтэрпрэтацыі эвангельляў і эвангельскіх сюжэтаў у рамане «Эвангельле паводле Езуса».
Натуральна, як перакананы і непапраўны атэіст, але пры гэтым добры знаўца Бібліі і каталіцкай традыцыі, ён у тэкстах ды прамовах асабліва жорстка выступае супраць Бога, ягоныя героі пагражаюць нябёсам кулаком, ягоны Езус з рамана «Эвангелье паводле Езуса» даруе не людзям, а Богу ўсе ягоныя выкіды і крывавыя задумы, а самым станоўчым героем твора робіцца д’ябал (ён жа і анёл).
Менавіта праз гэты твор Ватыкан і пракаталіцкі ўрад Партугаліі арганізавалі ў 1992 годзе сапраўдны байкот пісьменьніку, у выніку чаго той і перабраўся ў Гішпанію, на Канары. Тым ня менш, байкот на радзіме не зьнішчыў пісьменьніка, твор быў перакладзены на больш чым 25 моваў і ўрэшце прынёс яму Нобэлеўскую прэмію.[7] Дарэчы, Сарамагу — гэта пакуль адзіны люзафон-набэляр.
Творы
рэдагаваць- 1966 — «Магчымыя вершы»
- 1978 — «Квазіаб’ект» (апавяданьні)
- 1979 — «Ноч» (п’есы)
- 1980 — «Паўсталыя зь зямлі» (Levantado do chao)
- 1981 — «Вандроўка ў Партугалію»
- 1982 — «Memorial do convento» / «Успамін аб кляштары»
- 1984 — «О ano da morte de Ricardo Reis» / «Год сьмерці Рыкарда Рэйса»
- 1986 — «J jangada de pedra» / «Каменны плыт»
- 1989 — «Гісторыя аблогі Лісабона»
- 1991 — «О Evangelho Segundo Jesus Cristo» / «Эвангельле паводле Езуса»
- 1995 — «Ensaio sobre a Cegueira» / «Сьлепата»
- 1997 — «Усе імёны»
- 2000 — «Пячора»
- 2002 — «Двайнік»
- 2005 — «As Intermitencias da Morte» / «Перабоі ў сьмерці»
- 2009 — «Каін»
Беларускія пераклады
рэдагавацьРаман Ж. Сарамагу «Пячора» пераклала на беларускую мову Галіна Мітраховіч (2019).
- Пячора: раман / Жазэ Сарамагу. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 336, [1] с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.theguardian.com/books/2010/jun/18/jose-saramago-obituary
- ^ http://www.ordens.presidencia.pt/?idc=153
- ^ Saramago, José, 1922-2010 // CONOR.SI
- ^ Інтэрвію для часопісу «Расея ў глябальнай палітыцы».
- ^ У Ізраілі байкатуюць кнігі нобэлеўскага ляўрэата Жузэ Сарамагу
- ^ Усе цытаты на сайце «Aufil de mes lectures».
- ^ На lenta.ru.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Як героі былі настаўнікамі і вучылі аўтара. Нобелеўская лекцыя
- Евангелле ад Сарамага «Наша Ніва», 22 чэрвеня 2010
- http://www.aufildemeslectures.net/?au=318 (фр.)
- http://www.monde-diplomatique.fr/2004/08/SARAMAGO/11481.html (фр.)
- https://web.archive.org/web/20091016054915/http://www.citi.pt/cultura/literatura/romance/saramago/index.html
- Блог пісьменьніка