Жрноўніца (рака)

рака ў Харватыі

Жрноўніца (па-харвацку: Žrnovnica) — рака ў харвацкай жупаніі Спліцка-Далмацінскай. Бярэ пачатак ля падгор’я горнага сьцягу Мосар, упадае ў Адрыятычнае мора. Даўжыня 4,8 км.

Рака
Жрноўніца

Žrnovnica
Агульныя зьвесткі
Выток Мосар (Харватыя)
Вусьце Адрыятычнае мора
Даўжыня 4,8 км

Жрноўніца мае хуткую плынь з вялікай колькасьцю невялікіх вадаспадаў і парогаў. Працякае праз аднайменнае сяло і ўпадае ў Адрыятычнае мора ўсяго за некалькі кілямэтраў ад Спліту ў напрамку Омішу.

У верхнім цячэньні рака працякае праз каньён, цяжкадаступны для людзей і таму з добра захаванай прыродай. У ніжнім цячэньні па берагах ракі зробленыя сьцежкі для шпацыру, а астатняе ўзьбярэжжа пакрытае вербамі і фікусам, а таксама нешматлікай воднай расьліннасьцю. Рыба

У рацэ на ўсім яе працягу насяляюць стронга вясёлкавая і вугор. Акрамя таго ў верхнім цячэньні жыве падвід — эндэмізм Адрыятычнай стронгі Salmothymus obtusirostris salonitana (Салінская адрыятычная стронга), якая зьяўляецца асаблівасьцю гэтай ракі, бо яна практычна зьнікла ў іншых месцах пасяленьня (рака Ядро).

Крыніцы рэдагаваць