Збан
гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбай-літком і вушкам-ручкай
(Перанакіравана з «Жбан»)
Збан — гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбай-літком і вушкам-ручкай.
Від гарлача. Зьяўляецца ганчарным вырабам. Выкарыстоўваецца для захоўваньня малака і іншага пітва. Вырабляецца чорназадымленым і паліваным. Аздабляецца лінейна-хвалістымі ўзорамі, глянцавым арнамэнтам у елачку, геамэтрычнай і расьліннай падпаліўнай ангобнай размалёўкай. Для выкарыстаньня ў якасьці даёнкі вырабляецца аб’ёмам да 3-6 літраў з шырокім вусьцем[1]. Іншыя назвы: глечык, жбан, кушын і ру́чнік[2].
-
Марка Беларусі з выявай збана справа (1992 г.)
-
Збаны з размалёўкай (Беларуская марка 1992 г.)
-
Збан на паштовай марцы Беларусі (1992 г.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Збан // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7. — С. 27. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
- ^ Сяргей Мілючэнкаў. Збан // Этнаграфія Беларусі: энцыкляпэдыя / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, 1989. — С. 209. — 575 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-014-9
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Збаны // Этнакрама «Рагна», 2017 г. Праверана 23 кастрычніка 2017 г.
Гэта — накід артыкула пра прыладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |