Жан I (герцаг Лятарынгіі)

Жан I (па-француску: Jean Ier de Lorraine; люты 1346 году — 23 верасьня 1390 году) — герцаг Лятарынгіі з 1346 году, сын Рауля I і Марыі дэ Шатыён.

Жан I (герцаг Лятарынгіі)
герцаг Лятарынгіі[d][1]
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся люты 1346[1],
  • невядома
Памёр 23 верасьня 1390[1] (44 гады),
Нашчадкі Феры I[d][2], Карл II[d][1] і Ізабэла Латарынгская[d][1][3]
Дынастыя Латарынгскі дом[d][1]
Сужэнец Сафія Вюртэмбергская[d][1]
Бацька Рауль Храбры[d][1]
Маці Марыя дэ Шацільён[d][1]

Біяграфія

рэдагаваць

Жану было шэсьць месяцаў, калі ягоны бацька загінуў у бітве пры Крэсі. Да 1353 году рэгентамі пры ім былі ягоная маці і граф Эбэргард II Вюртэмбэрскі. У сьнежні 1353 году падчас знаходжаньня ў Лятарынгіі імпэратара Карла IV Люксэмбурскага Жан прынёс яму амаж за герцагства, а той прызначыў яго «генэральным лейтэнантам імпэрыі ў Мозэльскім рэгіёне».

У 1356 і 1365 гадах Жан разам з рыцарамі Тэўтонскага ордэна ўдзельнічаў у крыжовых паходах супраць балтаў. На боку францускага караля ўдзельнічаў у бітве пры Пуат’е (1356), дапамагаў дафіну Карлу здушыць паўстаньне парыжанаў.

У 1364 годзе выправіўся ў Брэтань дапамагчы свайму дзядзьку Карлу дэ Блюа ў ягонай барацьбе з Жанам IV дэ Манфорам. Вайна за брэтонскую спадчыну скончылася бітвай пры Арэ 29 верасьня 1364 году. У выніку Карл дэ Блюа быў забіты, а Жан Лятарынскі і Бэртран Дзюгеклен патрапілі ў палон. Пазьней удзельнічаў у вайне за вызваленьне францускіх тэрыторый, захопленых ангельцамі.

У канцы свайго панаваньня зблізіўся з герцагам Бургундыі Філіпам Сьмелым.

Жан Лятарынскі ў 1361 годзе ажаніўся з Сафіяй Вюртэмбэрскай (1343—1369), дачкой графа Эбэргарда II і Элізаветы фон Гэнэбэрг. Дзеці:

  • Карл II (1364—1431), герцаг Лятарынгіі
  • Фрэдэрык (1371—1415), граф Вадэмон
  • Ізабэла, з 1381 году ў шлюбе з Ангеранам VII, сэрам дэ Кусі (памёр 1397)
  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Cawley C. Medieval Lands (анг.): A prosopography of medieval European noble and royal families
  2. ^ Cawley C. Medieval Lands (анг.): A prosopography of medieval European noble and royal families
  3. ^ Lundy D. R. Jean I, Duc de Lorraine // The Peerage (анг.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Henry Bogdan, La Lorraine des ducs, sept siècles d’histoire, Perrin,‎ 2005 [détail des éditions]. — ISBN 2-262-02113-9.