Жан-Франсуа Штаерт
Жан-Франсуа Штаерт (па-нямецку: Jean-François Steiert, па-француску: Jean-François Steiert; нар. 7 лютага 1961, Бэрн, кантон Бэрн, Швайцарыя) – швайцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнае партыі Швайцарыі(be), дэпутат Нацыянальнай Рады(pl) Фэдэральнага Сходу Швайцарыі(be) 47, 48, 49 й 50 скліканьняў ад кантона Фрыбур.
Жан-Франсуа Штаерт | |
па-нямецку: Jean-François Steiert | |
17 верасьня 2007 — 26 лютага 2017 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 лютага 1961[1] (63 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся ў пачатковай школе Марыі Ўорд у Фрыбуры з 1967 па 1972 год, а затым перайшоў у гімназію імя Сьвятога Міхаіла(de) ў тым жа горадзе, дзе навучаўся з матэматычна-прыродазнаўчым ухілам з 1972 па 1978 гады. Затым паступіў ва Фрыбурскі ўнівэрсытэт(be), дзе з 1978 па 1989 гады вывучаў збольшага гісторыю Швайцарыі. У меншае ступені займаўся сучаснаю гісторыяю й камунікатыўнымі дасьледаваньнямі.
З 2002 году Штаерт быў дэлегатам па міжкантанальных справах ва ўправе адукацыі кантону Во. Стаў вядомы швайцарскай грамадзкасьці дзякуючы сваёй прафэсійнай дзейнасьці ў Сацыял-дэмакратычнай партыі Швайцарыі: у 1993–1998 гадох – цэнтральны сакратар па друку й інфармацыі, у 1998–2000 гадох – генэральны сакратар партыі й яе парлямэнцкае групы ў Фэдэральным Сходзе.
Быў дэпутатам Дзяржаўнай рады кантона Фрыбург(fr). Ад студзеня 2002 году па сьнежань 2007 году быў сябрам Вялікае рады Фрыбуру(de). Пасьля сьмерці Ліліяны Чапуіс(de) у чэрвені 2007 году Штаерт заняў ейнае крэсла ў Нацыянальнай Радзе Фэдэральнага Сходу Швайцарыі. У Нацыянальную Раду Фэдэральнага Сходу Швайцарыі пераабіраўся ў 2007, 2011 і 2015 гадох. 15 ліпеня 2011 году ўзяў шэфства над Ільлём Васілевічам, беларускм палітвязьнем, удзельнікам Плошчы 2010[2]. Падаў у адстаўку з пасады дэпутата Нацыянальнай Рады Фэдэральнага Сходу Швайцарыі ў пачатку 2017 году.
У лістападзе 2016 году Штаерт быў пераабраны ў Дзяржаўную раду кантону Фрыбург у другім туры[3]. На 2020 год быў віцэ-прэзыдэнтам і дырэктарам па плянаваньні, ахове навакольнага асяродзьдзя й будаўніцтве Дзяржаўнай рады кантону Фрыбург.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Jean-François Steiert // https://www2.unil.ch/elitessuisses/index.php?page=detailPerso&idIdentite=69904
- ^ Арцём Багданаў. (2011-07-15) Палітвязень Ільля Васілевіч займеў апекуна са Швайцарыі. Польскае радыё. Праверана 2021-09-05 г. Архіўная копія ад 2021-09-05 г.
- ^ Regionaljournal Bern Freiburg Wallis. (2016-11-25) SVP-Angriff gescheitert: Status quo im Freiburger Staatsrat (ням.). Schweizer Radio und Fernsehen(de). Праверана 2016-12-15 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка Жана-Франсуа Штайерта на сайце Дзяржаўнага савета кантону Фрыбург
- Старонка Жана-Франсуа Штайерта на сайце Федэральнага Сходу Швейцарыі
- jfsteiert.ch — афіцыйны сайт Жан-Франсуа Штаерт