Жаночая зборная Тайлянду па валейболе

Жаночая зборная Тайлянду па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Тайлянд на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Тайляндзкай валейбольнай асацыяцыяй.

Жаночая зборная Тайлянду па валейболе
Сьцяг Тайлянду
ФэдэрацыяТайляндзкая валейбольная асацыяцыя
КанфэдэрацыяАзіяцкая канфэдэрацыя валейболу
Рэйтынг МФВ13
Колерычорны, баграны
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Апошняе абнаўленьне30 жніўня 2024 году

Гісторыя

рэдагаваць

Тайляндзкая валейбольная асацыяцыя была заснаваная ў 1959 годзе. У 1964 годзе яна далучылася да Міжнароднай фэдэрацыі валейболу. Упершыню жаночая зборная Тайлянду была сфармавана ў 1965 годзе да Гульняў паўвостраву Паўднёва-Ўсходняй Азіі, якія ладзіліся ў Малайзіі. На іх нацыянальная тайская каманда заняла першы радок. У наступным годзе валейбалісткі бралі ўдзел у Азіяцкіх гульнях, як і праз чатыры гады. Цягам 16 гадоў на міжнароднай арэне зборная Тайлянду зьяўлялася толькі ў Гульнях краінаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, а таксама на хатніх Азіяцкіх гульнях 1978 году.

 
Зборная Тайлянду ў 2014 годзе.

У 1998 годзе тайскія валейбалісткі ўпершыню пераадолелі адбор на чэмпіянат сьвету, але на першынстве выглядалі бледна, прайграўшы з сухім лікам усе тры свае паядынкі на турніры зборным Кітаю, Рэспублікі Карэі і Харватыі. З пачаткам XXI стагодзьдзя вынікі жаночай валейбольнай зборнай Тайлянду пачалі няўхільна паляпшацца, што было выклікана значна большай цікавасьцю да гэтага віду спорту ў краіне. На чэмпіянаце Азіі 2001 году, які ладзіўся ў Тайляндзе, тайскія спартоўкі ўпершыню сталі прызэркамі азіяцкіх валейбольных пяршынстваў, абгуляўшы ў матчы за бронзавыя мэдалі зборную Японіі зь лікам 3:2. На чэмпіянце Азіі 2007 году зборная паўтарыла бронзавы посьпех. А чарговае азіяцкае валейбольнае першынство ў 2009 годзе прынесла сэнсацыйны посьпех зборнай Тайлянду, якая па чарзе на стадыі плей-оф абгуляла з аднолькавым лікам 3:1 зборныя Казахстану, Японіі і Кітаю. Найлепшай гульчыхаў чэмпіянату была прызнаная тайская нападніца Онума Сітырак.

Праз год зборная Тайлянду ў трэці раз у сваёй гісторыі была сярод удзельніцаў чэмпіянату сьвету, дзе здабыла 4 перамогі ў 7 праведзеных матчах, але дзеля выхаду ў плэй-оф гэтага не хапіла. У 2012 годзе зборная здабыла Кубак Азіі, а праз год на чарговым чэмпіянаце Азіі зноў сьвяткавала перамогу. Сэзон 2023 году прынёс камандзе Тайлянду посьпех на трох з шасьці турніраў, у якіх яна брала ўдзел, у ліку якіх перамогі на Гульнях Паўднёва-Ўсходняй Азіі і чэмпіянаце Азіі. Таксама ў актыве тайскіх валейбалістак былі бронзавыя мэдалі Азіяцкіх гульняў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць