Жаночая зборная Камэруну па валейболе
Жаночая зборная Камэруну па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Камэрун на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Камэрунскай фэдэрацыяй валейболу.
Жаночая зборная Камэруну па валейболе | |||
Фэдэрацыя | Камэрунская фэдэрацыя валейболу | ||
---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | Афрыканская канфэдэрацыя валейболу | ||
Рэйтынг МФВ | 27 | ||
Форма | |||
| |||
Апошняе абнаўленьне | 30 жніўня 2024 году |
Гісторыя
рэдагавацьКамэрунская фэдэрацыя валейболу паўстала ў 1963 годзе і праз год далучылася да Міжнароднай фэдэрацыі валейболу поруч з нацыянальнымі асацыяцыямі яшчэ 14 краінаў Афрыкі. Упершыню дзеля ўдзелу ў афіцыйных міжнародных спаборніцтвах жаночая зборная Камэруну была сфармавана да Ўсеафрыканскіх гульняў 1978 году, на якіх у праграме гэтых мультыспартовых спаборніцтваў дэбютаваў жаночы валейбол. У далейшым зь сярэдзіны 1980-х гадоў зборная трывала ўвайшла да ліку наймацнейшых жаночых нацыянальных камандаў Афрыкі. Валейбалісткі Камэруну неаднаразова станавіліся прызэркамі чэмпіянатаў кантынэнту і валейбольных турніраў у рамках Усеафрыканскіх гульняў, але ўзысьці на найвышэйшую прыступку п’едэсталу гэтых спаборніцтваў зборнай Камэруну доўгі час не атрымлівалася.
У красавіку 2006 году камэрунская каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі пераадолела кваліфікацыйны турнір чэмпіянату сьвету, абгуляўшы ў вырашальным матчы сваёй групы афрыканскага адборачнага турніру зборную Тунісу зь лікам 3:1. На самім жа турніры каманда, складзеная перадусім з валейбалістак, якія выступалі ў розных францускіх лігах, цалкам прадказальна ня здолела ўчыніць сур’ёзнага супраціву сваім суперніцам, прайграўшы з аднолькавым зь лікам 0:3 зборным Пуэрта-Рыка, ЗША, Казахстану і Бразыліі. Зборная згуляла на чэмпіянаце сьвету 2014 году, але таксама ня дала рады. У 2016 годзе камэрункі дэбютавала на летнія Алімпійскія гульні ў Бразыліі. Камэрунскія спартоўкі тройчы запар сталі чэмпіёнкамі Афрыкі 2017, 2019 і 2021 гадоў. Тым жа часам на чэмпіянаце сьвету 2018 году зборная Камэруну здабыла сваю першую перамогу ў рамках сусьветных пяршынстваў, абгуляўшы ў стартавым матчы на турніры зборную Мэксыкі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце Міжнароднай фэдэрацыі валейболу.