Жазэф-Банапарт (затока)

Каардынаты: 14°15′ пд. ш. 128°30′ у. д. / 14.25° пд. ш. 128.5° у. д. / -14.25; 128.5 Жазэф-Банапарт — буйная затока на поўначы Аўстраліі ў акваторыі Тыморскага мора, адносіцца да Паўночнай тэрыторыі. Плошча каля 26 780 км². Названая ў гонар Жазэфа Банапарта, старэйшага брата Напалеона I, караля Нэапалю (1806—1808) і пазьней Гішпаніі (1808—1813). У Аўстраліі яе часта называюць Затока Банапарта (Bonaparte Gulf).

У затоку упадаюць рэкі Орд і Вікторыя.

Басэйн Банапарт ёсьць буйным асадкавым басэйнам на дне затокі і вялікай часткай Тыморскага мора, у ім знаходзіцца шэраг дзейных і патэнцыяльных радовішчаў нафты.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць