Жабінка (рака)

рака ў Беларусі

Жа́бінка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Мухаўцу (басэйн Віслы). Цячэ ў Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Рака
Жабінка
лац. Žabinka
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пелішча
Вусьце Мухавец
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Берасьце́йская во́бласьць
Даўжыня 25 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,9 м³/с
Плошча басэйну 228 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча Камянецкага раёну (да мэліярацыі пачыналася ад вёскі Жыціна), вусьце ў межах места Жабінкі. Цячэ Прыбужанскай раўнінай. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёну працякае праз сажалкі рыбнай гаспадаркі «Сакалова». Верхняя плынь на працягу 10 км называецца канал Жабінка[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 162.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1