Жабляк (грамада)
грамада ў Чарнагорыі
Грамада Жабляк (па-чарнагорску: Opština Žabljak / Општина Жабљак) — абшчына/грамада ў Чаранагорыі. Адміністратыўны цэнтар — горад Жабляк. Насельніцтва складае 3 569 чалавек (2011)[2].
Жабляк | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | грамада Чарнагорыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Жабляк |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Код ISO 3166-2 | ME-21 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Грамада знаходзіцца ў паўночнай частцы Чарнагорыі. Займае плошчу 445 км². Большая частка тэрыторыі грамады занятая гарамі. Ва ўсходняй частцы гэта нізкія ўзвышшы, у Заходняй — гара Дурмітар (якая дасягае вышыні ў 2523 мэтры), адна з самых высокіх кропак Чарнагорыі. Там жа знаходзіцца аднайменны нацыянальны парк, папулярны сярод турыстаў.
Нацыянальны склад
рэдагавацьЗгодна з перапісам краіны на 2011 год:
Этнічныя групы | Насельніцтва | Адсотак |
---|---|---|
чарнагорцы | 1800 | 50,43% |
сэрбы | 1474 | 41,30% |
іншыя нацыянальнасьці | 80 | 2,24% |
не вызначыліся з нацыянальнасьцю | 215 | 6,02% |
Агулам | 3 569 | 100,00% |