Еўстрацій (Зара)

украінскі праваслаўны япіскап

Мітрапаліт Белацаркоўскі й Тарашчанскі Еўстрацій (у сьвеце Зара Іван Уладзіміравіч; нарадзіўся 21 кастрычніка 1977, Чаркасы) — герарх Праваслаўнай Царквы Ўкраіны, прэс-сакратар Сьвятога Сынода(uk), намесьнік старшыні Адзьдзела зьнешніх царкоўных сувязяў ПЦУ (УЗЦЗ ПЦУ). У мінулым ён быў кіраўніком Інфармацыйнага адзьдзела Кіеўскага Патрыярхату, сакратаром Сьвятога Сынода ЎПЦ КП.

Мітрапаліт Еўстрацій
укр. Митрополит Євстратій
Мітрапаліт Белацаркоўскі й Тарашчанскі
2 лютага 2023 — дагэтуль
ЦаркваПраваслаўная царква Ўкраіны

Адукацыя
Дзейнасьцьжурналіст, сьвятар
Нарадзіўся21 кастрычніка 1977(1977-10-21) (47 гадоў)

Узнагароды
ордэн «За заслугі» II ступені ордэн «За заслугі» III ступені
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 году ў Чаркасах. Скончыў Чаркаскую сярэднюю школу № 28 (1994).

У 1994 годзе паступіў у Кіеўскую духоўную сэмінарыю ЎПЦ Кіеўскага Патрыярхату, а пасьля яе заканчэньня ў 1997 годзе паступіў у Кіеўскую духоўную акадэмію.

Пасьля заканчэньня навучаньня ў 2001 г. абараніў дысертацыю й тэму «Украінскі экзархат Маскальскай праваслаўнай царквы (1944—1966)» і атрымаў навуковую ступень кандыдата багаслоўя. Выкладчык КДАіС (цяпер Кіеўская праваслаўная духоўная акадэмія), з 2008 г. дацэнт КПБА.

1992—1996 — іпадыякан эпіскапа Чаркаскага й Чыгірынскага Нестара (Куліша).

1997—1998 — іпадыякан Патрыярха Кіеўскага й усяе Русі-Украіны Філарэта.

1997 — уступіў у брацтва Свята-Міхайлаўскага Залатавершскага манастыра ў Кіеве. Па блаславенні Патрыярха 12 красавіка 1998 году пастрыжаны ў манаства з імем Еўстрацій.[1]

16 красавіка 1998 г. — рукапаложаны ў іерадыякана.

4 чэрвеня 2000 г. — у іераманаха. Прызначаны штатным сьвятаром Міхайлаўскага Залатаверхага сабора.

1 лістапада 2002 г. — прызначаны прэс-сакратаром Кіеўскага Патрыярхату.

28 красавіка 2003 г. — прыняў сан ігумена, 4 лютага 2007 г. — сан архімандрыта.

13 мая 2008 году Сьвяты Сынод абраў і прызначыў біскупа Васількоўскага, вікарыя Кіеўскай епархіі, з прызначэньнем кіраўніком Інфармацыйна-выдавецкага адзьдзела Кіеўскага Патрыярхату. 25 мая 2008 году адбылася хіратонія архімандрыта Еўстрація ў эпіскапа Васількоўскага, якую ўзначаліў Сьвяцейшы Патрыярх Кіеўскі й усяе Русі-Украіны Філарэт (Дзенісенка), якому саслужылі архіэпіскап Кіраваградзкі й Галаванаўскі Серафім (Верзун), Белацаркоўскі Аляксандар (Рэшэтняк), Пераяслаў-Хмяльніцкі Дзімітрый (Рудюк), эпіскапы Чаркаскі й Чыгірынскі Яан (Ярэменка), Цярнопальскі й Бучацкі Нестар (Пысік), Палтаўскі й Краменчускі Федзір (Бубнюк), Чарнігаўскі й Нежынскі Іларыён (Процык) і эпіскап Феадосій (Пайкуш).

З мая 2011 г. біскуп Багуслаўскі.

З ліпеня 2010 году — сакратар Сьвятога Сынода ЎПЦ КП.

23 студзеня 2012 г. — прызначаны кіраўніком Чарнігаўскай епархіі ЎПЦ КП з узьвядзеньнем у сан архіэпіскапа.[2]

28 чэрвеня 2013 году ў сувязі са зьмяненьнямі ў Статуце аб кіраваньні ЎПЦ КП стаў пастаянным членам Сьвятога Сынода па пасадзе.

Прадстаўнік Кіеўскага Патрыярхату пры міжнародных эўрапэйскіх інстытутах. Прадстаўнік Кіеўскага Патрыярхату ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

15 сьнежня 2018 году разам з усімі іншымі эпіскапамі ЎПЦ КП прыняў удзел ва Аб’яднаўчым саборы ў храме сьвятой Сафіі.

5 лютага 2019 году Мітрапаліт Кіеўскі й усяе Ўкраіны Епіфаній прызначыў эпіскапа Еўстрація на першы Сьвяты Сынод Праваслаўнай Царквы Ўкраіны.

6 сакавіка 2019 году рашэньнем мітрапаліта Кіеўскага Епіфаній прызначаны намесьнікам старшыні Аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Праваслаўнай Царквы Ўкраіны.

Быў галоўным рэдактарам ґазэты «Голас Праваслаўя», афіцыйнага друкаванага выданьня Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы Кіеўскага Патрыярхату. Вольна валодае ангельскай мовай.

12 сакавіка 2021 году разам з настаяцелем ПЦУ мітрапалітам Епіфаніем ён сустрэўся з амэрыканскім дыпляматам Куртам Уолкерам.[3]

19 сакавіка 2021 году прысутнічаў на інтранізацыі мітрапаліта Халкідонскага Эмануіла (Адамакіса).

21 сакавіка 2021 году разам з герархамі Канстантынопальскага й Александрыйскага Патрыярхаў прыняў удзел у хіратоніі новаабранага Мітрапаліта Андрыя (Сафіянопула) Саракаўскай Царквы, якую ўзначаліў Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей (Архадоніс).[4]

2 лютага 2023 году прызначаны правячым архіерэем новаўтворанай Белацаркоўскай епархіі.[5] Таксама мітрапаліт Епіфаній узьвёў у сан мітрапаліта Еўстрація Зорю.[6]

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ордэн «За заслугі» ІІ ст. (22.07.2008) — за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё духоўнасьці ва Ўкраіне, шматгадовую плённую царкоўную дзейнасьць і з нагоды 1020-годзьдзя хрышчэньня Кіеўскай Русі[7]
  • Ордэн «За заслугі» ІІІ ст (20 жніўня 2007) — за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае, культурнае разьвіцьцё Ўкраінскай дзяржавы, значныя працоўныя дасягненьні й з нагоды 16-й гадавіны незалежнасьці Ўкраіны[8]
  • Ордэн сьвятога князя Ўладзіміра Вялікага ІІІ ст (2004)
  • Ордэн Вялікапакутніка Юрыя Перамаганосца (2006)
  • Ордэн Сьвятых роўнаапостальных Кірыла й Мятодзія (2007)[1]
  1. ^ а б Архієпископ Євстратій (Зоря) // Київська православна богословська академія
  2. ^ Мирончук А. С., «Євстратій Зоря», Енциклопедія сучасної України // Інститут енциклопедичних досліджень НАН України
  3. ^ Митрополит Епіфаній зустрівся з Куртом Волкером (укр.) Праверана 2021-03-17 г. Архіўная копія ад 12 березня 2021 г.
  4. ^ Архієпископ Євстратій співслужив за Божественною літургією Вселенському Патріарху Варфоломію у неділю Торжества Православ‘я (укр.) Праверана 2021-03-21 г. Архіўная копія ад 21 березня 2021 г.
  5. ^ Офіційне повідомлення про засідання Священного Синоду 2 лютого 2023 р. (укр.) Праверана 2023-02-02 г.
  6. ^ Предстоятель Православної Церкви України возвів низку архієреїв у сан митрополита та архієпископа (укр.) Праверана 2023-02-02 г.
  7. ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 22 липня 2008 году № 664/2008 «Про відзначення державними нагородами України діячів Української православної церкви Київського патріархату»
  8. ^ Указ прэзыдэнта Ўкраіны ад 20 серпня 2007 году № 715/2007 «Про відзначення державними нагородами України працівників підприємств, установ та організацій з нагоди Дня незалежності України»

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць