Ен Пірз

брытанскі пісьменьнік

Ен Пірс (па-ангельску: Iain Pears, 8 жніўня 1955, Ковэнтры, Вялікабрытанія) — брытанскі мастацтвазнаўца, пісьменьнік і журналіст.

Ен Пірз
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 жніўня 1955(1955-08-08)[1][2][3] (69 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мастацтвазнавец, пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці 1990 — цяпер
Мова ангельская мова[4]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1955 годзе, атрымаў адукацыю ў Ўодэм Каледжы Оксфардзкага ўніверсытэту (па-ангельску: Wadham College) і ў Вулфсан-Каледжы (па-ангельску: Wolfson College).

Да таго, як пачаць пісаць кнігі, працаваў рэпарцёрам на Бі-Бі-Сі (па-ангельску: BBC), Чацьвёртым Канале (Вялікабрытанія) і на Другім канале Нямецкага тэлебачаньня (па-нямецку: ZDF - Zweites Deutsches Fernsehen), а таксама карэспандэнтам агенцтва Рэйтар у Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША (у пэрыяд з 1982 па 1990 год). Міжнароднае прызнаньне атрымаў пасьля апублікаваньня раману-досьледу «Палец, што паказвае» (An Instance of the Fingerpost (1998)), які быў перакладзены на 18 моў.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

Жанаты, мае сына; жыве ў Оксфардзе.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Сэрыя кніг апісвае прыгоды мастацтвазнаўцы Джонатана Аргайла

рэдагаваць

Сэрыя кніг апісвае прыгоды мастацтвазнаўцы Джонатана Аргайла (Jonathan Argyll) і двух прадстаўнікоў Нацыянальнага ўпраўленьня па барацьбе з крадзяжамі твораў мастацтва — аддзяленьня італьянскай паліцыі (г. Рым): Флавіі дзі Стэфана (Flavia di Stefano) і генэрала Батанда (general Bottando).

Назва Арыгінал Анатацыя
1 «Загадка Рафаэля» The Raphael Affair (1991) Ангельскі студэнт прыбывае ў Італію, каб знайсьці карціну Рафаэля, якая 200 гадоў таму была схаваная пад палатном другаразраднай мастака.
2 «Камітэт Тыцыяна» The Titian Committee (1992) У Вэнэцыі зьбіраецца камітэт з шасьці мастацтвазнаўцаў, які займаецца складаньнем поўнага каталёгу Тыцыяну. Нечакана аднаго зь іх знаходзяць мёртвым.
3 «Бюст Берніні» The Bernini Bust (1993) Амэрыканскі мільянэр забіты ў сваім музэі. Працы Бюст Бэрніні зьнік.
4 «Апошні суд» The Last Judgement (1994) Аргайл павінен перавезьці «Суд Сакрата», карціну малавядомага францускага мастака, якая раней уваходзіла ў калекцыю францускага калябарацыяніста.
5 «Рука Джота» Giotto’s Hand (1995) «Джота» — гэта мянушка, якую даў генэрал Батанда няўлоўнаму злодзею, што крадзе ўжо 30 год карціны, бо пра яго, як і пра яго цёзку — выбітным італьянскім мастаку, вядома няшмат. Нечакана пачынае зьяўляцца інфармацыя.
6 «Гібель і адраджэньне» Death and Restoration (1996) Паліцыя атрымлівае ананімнае паведамленьне, што рыхтуецца рабаваньне кляштара, і ў гэтым жа момант у Італіі прыяжджае знакамітая зладзейка, якая адразу ж становіцца падазраванай.
7 «Ідэальны пабман» The Immaculate Deception (2000) З музэю выкрадаюць карціну Ларэна "Кефал і Пракрыда» , якая была прадастаўлена Італіяй для міжнароднай выставы іншай дзяржавы. Насьпявае скандал.

Іншыя кнігі

рэдагаваць
Назва Арыгінал Анатацыя
The Discovery of Painting (1989) Дакумэнтальная кніга аб ангельскім мастацтве XVIII стагодзьдзя.
«Палец, што паказвае» An Instance of the Fingerpost (1997) Эпісталярны раман з чатырох частак, кожная зь якіх уяўляе сабой успамін іншай асобы пра падзеі 1663 году ў Оксфардзе. Пераказчыкі шмат у чым супярэчаць адзін аднаму.
«Сон Сцыпіёна» The Dream of Scipio (2002) Гістарычны раман з трох гісторыяў, які адбываюцца ў розных эпохах у Правансе.
«Партрэт» The Portrait (2005)
«Падзеньне Стоўна» Stone’s Fall (2009) Гістарычны раман, які складаецца з трох частак ад імя трох розных аўтараў, якія апавядаюць пра зьвязаныя падзеі.

Крыніцы =

рэдагаваць
  1. ^ Who's who (брыт. анг.)(untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
  2. ^ Iain Pears // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  3. ^ Iain Pears // Babelio (фр.) — 2007.
  4. ^ Pears, Iain // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць