Еленка (прыток Бесядзі)

рака ў Беларусі

Е́ленка — рака ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 102 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.

Рака
Еленка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Зелянец
Вусьце Беседзь
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 24 км
Плошча басэйну 102 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 ‰

Пачынаецца за 1,1 км на паўночны ўсход ад вёскі Зелянец, вусьце за 2 км на поўдзень ад вёскі Бярозкі. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 6,7 км (ад вытоку да вёскі Чарняўка)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 161

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 161