Дэцымэтар

адзінка вымярэньня даўжыні

Дэцымэтар (ад дэцы… і мэтар) — адзінка вымярэньня адлегласьці роўная 1/10 дзелі мэтра. Пазначэньні: беларускае «дм», міжнароднае «dm».

1 дм = 0,1 м = 10 гл = 100 мм.

Літар і кубічны дэцымэтар

рэдагаваць

Адзінка вымярэньня аб'ёму літар з 1964 году рашэньнем 12-й Генэральнай канфэрэнцыі па мерах і вагам прыраўнаная да 1 кубічнаму дэцымэтру (дм3).

Да гэтага, літар рашэньнем 3-й Генэральнай канфэрэнцыі па мерах і вагам (1901) вызначаўся як аб'ём 1 кг чыстай вады пры нармальным атмасфэрным ціску (760 мм рт. сл.) і тэмпэратуры найбольшай шчыльнасьці вады (4 °С). Такім чынам, з 1901 па 1964 гады 1 дм3 мясьціў толькі 0,999972 літра.

Глядзіце таксама

рэдагаваць