Дэцымэтровыя хвалі
Дэцымэтро́выя хва́лі (ДМХ) — радыёхвалі з даўжынёй хвалі ад 10 см да 1 м.
Ужываньне
рэдагавацьДэцымэтровыя хвалі распаўсюджваюцца практычна ў межах прамой бачнасьці, таму выкарыстоўваюцца ў радыёрэлейнай сувязі, радыёлякацыі, тэлевяшчаньні і ў сотавай сувязі. Д. х. мала паглынаюцца пры мінаньні праз зямную атмасфэру, таму ўжываюцца для сувязі з касьмічнымі аб’ектамі. Для зямной сувязі выкарыстоўваюцца Д. х., якія распаўсюджваюцца за кошт расьсейваньня на неаднастайнасьцях трапасфэры.