Дэфіцыт туалетнай паперы (2020)

Дэфіцыт туалетнай паперы — імпульсіўныя пакупкі ў запас туалетнай паперы ў часе пандэміі каранавіруснай інфэкцыі 2020 року[1]. Крызіс закрануў такія краіны, як Гішпанія, Ганконг, Японія, Вялікабрытанія, Злучаныя Штаты Амэрыкі, Францыя, Сынгапур, Аўстралія і некаторыя лацінаамэрыканскія краіны[2]. У выніку дэфіцыту запасы туалетнай паперы скараціліся па ўсім сьвеце, а дзе-нідзе былі ўведзеныя абмежаваньні на яе набыцьцё[3][4].

дэфіцыт туалетнай паперы ў 2020 року
фэномэн
Падкляса аддэфіцыт тавараў у сувязі з пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі-2019 Рэдагаваць
Частка адуспышка каранавіруснай інфэкцыі 2019—2020 Рэдагаваць
Цяперашняе месцазнаходжаньнеУсходняя Азія, Эўропа, Амэрыка Рэдагаваць
Дата2020 Рэдагаваць
Магчымыя прычыныуспышка каранавіруснай інфэкцыі 2019—2020 Рэдагаваць
Мае якасьцьпанічная пакупка Рэдагаваць

Прычынамі крызісу стала спалучэньне розных фактараў:

  • Брак інфармацыі. Дэзынфармацыя пра пандэмію Ковід-2019 і недастатняя інфармацыя ад уладаў спрыяла распаўсюду супярэчлівых зьвестак. Напрыклад, пра тое, што вірус небясьпечны, але дзеля абароны ад яго дастаткова мыць рукі. Такія зьвесткі і падштурхоўвалі да імпульсіўных і неадэкватных рашэньняў[5];
  • Візуальны эфэкт. Рулоны туалетнай паперы даволі вялікія з памеру, таму ў крызісных сытуацыях прыцягваюць увагу і даюць пачуцьцё бясьпекі. А пры малой колькасьці тавару ў крамах гэта адразу кідаецца ў вочы і прымушае спажыўцоў набываць яго падсьвядома[5][6];
  • Статкавы эфэкт. Выгляд іншых пакупнікоў, якія назапашваюцца туалетнай паперай, схіляе іншых наступаваць іхняму прыкладу, узмацняючы эфэкт[5][6];
  • Першая неабходнасьць. У крызісных сытуацыях людзі інтуітыўна спрабуюць найперш задаволіць базавыя чалавечыя патрэбы, адной зь якіх зьяўляецца гігіена[5][6].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Acosta, Irene (24 сакавіка 2020) La acumulación riesgosa y el fénomeno del papel higiénico (гішп.) Cultura. La Estrella de Panamá. Праверана 19 красавіка 2022 г.
  2. ^ Álvarez, Paz (17 сакавіка 2020) Por qué se agota el papel higiénico en el mundo con el coronavirus (гішп.). CincoDías. Праверана 19 красавіка 2022 г.
  3. ^ Los supermercados limitan la compra de papel higiénico en Bélgica ante el aumento de la demanda (гішп.). Público (16 сакавіка 2020). Праверана 19 красавіка 2022 г.
  4. ^ Australia limita la compra de papel higiénico (гішп.). La Razón (4 сакавіка 2020). Праверана 19 красавіка 2022 г.
  5. ^ а б в г El coronavirus y la compra compulsiva de papel higiénico (гішп.). National Geographic (16 сакавіка 2020). Праверана 19 красавіка 2022 г.
  6. ^ а б в Villaécija, Raquel (13 сакавіка 2020) ¿A qué se deben las compras compulsivas de papel higiénico de estos días? (гішп.) Праверана 19 красавіка 2022 г.