Дарэн Гібсан

(Перанакіравана з «Дэрэн Гібсан»)

Дарэн Томас Дэніел Гібсан (па-ангельску: Darron Thomas Daniel Gibson; нарадзіўся 25 кастрычніка 1987 году, Дэры, Паўночная Ірляндыя) — былы ірляндзкі футбаліст, паўабаронца. Быў гульцом зборнай Ірляндыі.

Дарэн Гібсан
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1987(1987-10-25)[1] (37 гадоў)
Рост 183 см
Вага 90 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2012
2006—2007
2007—2008
2012—2017
2017—2018
2018—2019
2020—2021
Манчэстэр Юнайтэд
Антвэрпэн (арэнда)
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз (арэнда)
Эвэртан
Сандэрлэнд
Ўіган Атлетык
Солфард Сіці
31 (3)
25 (1)
21 (1)
51 (2)
27 (0)
18 (0)
8 (0)
Зборныя
2007—2016 Ірляндыя 26 (1)

Клюбная кар’ера

рэдагаваць

«Манчэстэр Юнайтэд»

рэдагаваць

Гібсан гуляў за дзіцяча-юнацкі клюб з прадмесьця Дэры пакуль у 2004 годзе не перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд». Дарэн дэбютаваў у клюбе 26 кастрычніка 2005 году ў матчы Кубка лігі супраць «Барнэту», выйшаўшы на замену Лі Мартыну. У сэзоне 2005—2006 гадоў рэгулярна гуляў за рэзэрвовую каманду «Манчэстэру». Ладна павандраваўшы па арэндах, нарэшце, у сэзоне 2008—2009 гадоў Дарэн пачаў апраўдваць надзеі й усё часьцей трапляў у асноўны склад клюбу. У сэзоне 2009—2010 гадоў Дарэн працягваў упэўнена гуляць і стаў адным з самых пэрспэктыўных гульцоў Прэм’ер-Лігі. Гібсан, які быў вядомы на той час як майстар далёкіх удараў, менавіта далёкімі ўдарамі забіў два галы ў браму «Тотэнгэму» ў матчы на Кубак Лігі.

«Эвэртан»

рэдагаваць

13 студзеня 2012 году Гібсан падпісаў кантракт з «Эвэртанам» за неназваную суму[2][3]. Ён стаў чацьвертым экс-гульцом «Юнайтэд», які падпісаў кантракт з «Эвэртанам», пасьля Філа Нэвіла, Тыма Говарда й Люі Саа[4]. Дэбютаваў у складзе клюбу на наступны дзень у матчы супраць «Астан Вілы», які скончыўся ўнічыю 1:1[5].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Дарэн стаў прычынай рознагалосьсяў паміж Ірляндзкай футбольнай асацыяцыяй і Футбольнай асацыяцыяй Ірляндыі аб правамернасьці гульцоў тых, хто нарадзіўся ў Паўночнай Ірляндыі прадстаўляць Рэспубліку Ірляндыя на міжнародным узроўні. У большасьці сваёй, гульцы, якія не нарадзіліся на тэрыторыі Асацыяцыі павінны пераканаць ФІФА у тым, што ў іх сапраўды ёсьць «сувязь», то бок паходжаньне або месца жыхарства, з гэтай тэрыторыяй. Аднак, унікальнае становішча ў Паўночнай Ірляндыі, дзе грамадзянства Рэспублікі Ірляндыя зьяўлялася правам «першародзтва» кожнага чалавека, які нарадзіўся на востраве Ірляндыя, азначала, што Гібсан меў права выступаць за зборную Рэспублікі Ірляндыя на міжнародным узроўні.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць