Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (коратка ДФР КДК РБ) — служба пры Камітэце дзяржаўнага кантролю. Аддзел мае свае адзяленьні ва ўсіх абласных управах КДК РБ. Меў папярэніка Камітэт фінансавых расьследваньняў, які быў заснаваны ў 1998 годзе і быў самастойнаю ўстановаю. З 24 верасьня 2001 году ў складзе КДК РБ, а з 2 лістапада 2001 году мае сучасную назву.

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
Агульная інфармацыя
СкаротДФР КДК РБ
ПапярэднікДзяржаўны камітэт фінансавых расьсьледаваньняў Рэспублікі Беларусь
Дата ўтварэньня2 лістапада 2001 (22 гады таму)
Сядзіба220004, Беларусь, м. Менск, вул.Кальварыйская, 17
Дзейнічае ў месцахБеларусь
Службовыя мовырасейская
беларуская
Дырэктар ДэпартамэнтуМаршалаў Ігар Анатольевіч
Намесьнік дырэктараПракапук Андрэй Андрэевіч
Намесьнік дырэктараФранськевіч Віктар Іванавіч
УправаКДК РБ
Галоўная ўправаПрэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя службыСК РБ
МПЗ РБ
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Аб назве рэдагаваць

У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:

  Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
  Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Управа рэдагаваць

Управа службы мае сваіх ураднікаў. На чале яе стаіць начальнік, а яго пасада мае назву Дырэктар Дэпартамэнту. Існуе некалькі намесьнікаў дырэктара. Сьпіс начальнікаў[1]:

Пасада Імя
Дырэктар Дэпартамэнту Маршалаў Ігар Анатольевіч
Намесьнік дырэктара Пракапук Андрэй Андрэевіч
Намесьнік дырэктара Франськевіч Віктар Іванавіч

Мінулае рэдагаваць

У часы СССР існавала ўстанова пры Міністэрстве ўнутраных спраў СССР пад назваю Аддзел па барацьбе з крадзяжом сацыялістычнае ўласнасьці (коратка АБКСУ). Пасьля распаду СССР установа АБКСУ перастаў існаваць.

5 жніўня 1992 г. у складзе ўстановы Галоўная дзяржаўная падатковая інспэкцыя Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь створана ўправа падатковых расьсьледваньняў[a][2]. У канцы 1992 году дзяржава перадала некаторыя паўнамоцтвы для ўправы пры Мінфіне Беларусі. З 2 сьнежня 1992 г. на ўправу падатковых расьсьледаваньняў і яе аддзелы «на месцах» у дзяржаўных падатковых інспэкцыях ускладзена задача дазнаньня па справах аб парушэньнях заканадаўства аб прадпрымальніцтве і падатках[3]. 18 студзеня 1994 г. службам падатковых расьсьледаваньняў далі права чыніць апэратыўна-вышуковую дзейнасьць[4].

Заснаваньне рэдагаваць

11 лютага 1998 г. была створаная новая ўстанова. Яе стварылі на аснове «Галоўнае ўправы падатковых расьсьледваньняў Дзяржаўнага падатковага камітэту»[b] створаны Дзяржаўны камітэт фінансавых расьсьледваньняў Рэспублікі Беларусь[c][5].

22 снежня 1998 г. для новага ўраду былі зацьверджаныя словы Прысягі радавога і начальніцкага складу службаў фінансавых расьсьледаваньняў Рэспублікі Беларусь[6]. Пазьней 4 чэрвеня 2001 г. прынялі Закон Рэспублікі Беларусь № 30-З “Аб органах фінансавых расьсьледаваньняў Рэспублікі Беларусь”.

Далучэньне да КДК рэдагаваць

24 верасьня 2001 г. Дзяржаўны камітэт фінансавых расьсьледаваньняў Рэспублікі Беларусь далучаны да Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[7][8]. Пазьней, 2 лістапада 2001 г. на аснове Дзяржаўнага камітэта фінансавых расьсьледаваньняў быў створаны Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[9]. 20 сьнежня 2007 г. было прынятае Палажэньне аб праходжаньні службы ў органах фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, разам зь ім Дысцыплінарны статут і словы прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю[10]. 16 ліпеня 2008 г. прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 413-З “Аб органах фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”.

Знак рэдагаваць

11 лютага 2009 г. было зацьверджанае Палажэньне аб Дэпартаменце фінансавых расьсьледаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю і Палажэньне аб геральдычным знаку - эмблеме органаў фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Было створанае яго апісаньне і выява. Было зацьверджанае Палажэньне аб нагрудным знаку Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю “Выдатнiк фiнансавай мiлiцыi” і яго апісаньне[11].

Бяз сьледзтва рэдагаваць

1 студзеня 2012 г. у сувязі з уступленьнем у сілу Ўказа Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасьня 2011 г. № 409 “Аб стварэньні Сьледчага камітэта Рэспублікі Беларусь” ад Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю вылучаны падразьдзяленьні папярэдняга расьсьледаваньня. Яны былі далучаныя да Сьледчага камітэту.

Сьцяг і адзеньне рэдагаваць

6 лютага 2013 г. Дэпартамэнту быў уручаны сьцяг, устаноўлены Указам Прэзыдэнта[12].

5 жніўня 2014 г. зацьверджаны:

  • сьцяг Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў,
  • форма адзеньня,
  • знакi адрозьненьня па спэцыяльным званьням работнікаў службы фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю[13].

Аддзелы рэдагаваць

Дэпартамэнт мае свае аддзелы[14].

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (галоўная ўправа), а яна мае ў сваім падпарадкаваньні шэсьць абласных управаў па:

  • Берасьцейскае вобласьці
  • Віцебскае вобласьці
  • Гарадзенскае вобласьці
  • Гомельскае вобласьці
  • Магілеўскае вобласьці
  • Менскае вобласьці і месьце Менск

Кожная з абласных управаў мае ў сваім падпарадкаваньні некалькі міжраённых аддзелаў.

Галоўная ўправа рэдагаваць

Галоўная ўправа знаходзіца ў Менску. Сядзіба: 220004, Беларусь, м. Менск, вул.Кальварыйская, 17.

Берасьцейская ўправа рэдагаваць

Абласная ўправа ў Берасьці.

У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:

  Управа Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскае вобласьці
  Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці

У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:

  • Баранавіцкі,
  • Кобрынскі,
  • Пінскі

Віцебская ўправа рэдагаваць

Абласная ўправа ў Віцебску.

У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:

  Управа Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскае вобласьці
  Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці

У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:

  • Новаполацкі,
  • Аршанскі.

Гомельская ўправа рэдагаваць

Абласная ўправа ў Гомелі.

У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:

  Управа Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскае вобласьці
  Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці

У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:

  • Жлобінскі,
  • Мазырскі.

Гарадзенская ўправа рэдагаваць

Абласная ўправа ў Горадні.

У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:

  Управа Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гарадзенскае вобласьці
  Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:

  • Ваўкавыскі,
  • Лідзкі,
  • Слонімскі.

Менская ўправа рэдагаваць

Абласная ўправа ў Менску.

У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:

  Управа Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Менскае вобласьці і месьце Менск
  Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і гораду Мінску

У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:

  • Барысаўскі,
  • Гарадзкія №№ 1-4,
  • Менскі,
  • Маладэчанскі,
  • Салігорскі.

Магілеўская вобласьць рэдагаваць

Абласная ўправа ў Магілеве.

У залежнасьці ад правапісу ўстанова мае розныя назвы:

  Управа Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Магілеўскае вобласьці
  Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці

У склад управы ўваходзяць міжраённыя аддзелы:

  • Бабруйскі,
  • Крычаўскі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ураднікі ДФР КДК РБ.. КДК РБПраверана 1 траўня 2022 г.
  2. ^ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1992 г. № 485 “Пытанні ўмацавання падатковай службы”
  3. ^ Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1992 г. № 1995 XII “Аб ускладанні на ўпраўленне падатковых расследаванняў і яго падраздзялення функцыі дазнання”
  4. ^ Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 1994 г. № 2710-XII “Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь”Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці”
  5. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 г. № 71 “Аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь”
  6. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 1998 г. № 614 “Аб зацвярджэнні тэксту Прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь”
  7. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 “Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь”
  8. ^ Дзеяпіс ДФР КДК РБ.. КДК РБПраверана 1 траўня 2022 г.
  9. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. № 617 “Аб мерах па ўдасканаленні сістэмы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”
  10. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 660 “Аб некаторых пытаннях органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю”
  11. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2009 г. № 87 “Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю”
  12. ^ Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 328 “Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў Камітэта дзяржаўнага кантролю”
  13. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2014 г. № 395 “Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю”
  14. ^ Земскія ўстановы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледваньняў КДК РБ. КДК РБПраверана 1 траўня 2022 г.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ На наркамаўцы: ўпраўленне падатковых расследаванняў.
  2. ^ На наркамаўцы: Галоўнае ўпраўленне падатковых расследаванняў Дзяржаўнага падатковага камiтэта.
  3. ^ На наркамаўцы: Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь.