Дэн Макафэрці
Дэн Макафэрці (па-анґельску: Dan McCafferty, поўнае імя Ўільям Дэніэл Макафэрці (па-анґельску: William Daniel McCafferty), 14 кастрычніка 1946, Данфэрмлін — 8 лістапада 2022[3]) — шатляндзкі рок-сьпявак і аўтар песень. Заснавальнік і лідар рок-гурту Nazareth.
Дэн Макафэрці | |
па-анґельску: Dan McCafferty | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 14 кастрычніка 1946 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 лістапада 2022[1] (76 гадоў) |
Занятак | сьпявак, кампазытар, вакаліст, аўтар-кампазытар, музыка |
Жанры | рок-музыка, гард-рок[2], блюз-рок і рок-н-рол |
Вакал | тэнар[d] |
Інструмэнты | голас[d][2] |
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Ужо ў юным узросьце ён іграў на дудзе. У 1965 годзе далучыўся да гурту Shadettes, які пасьля прыходу гітарыста Мэні Чарлтану ў 1968 годзе зьмяніла назву на Nazareth.
У 1975 годзе на хвалі папулярнасьці Nazareth ў ЗША ён запісвае сольны альбом, які атрымаў назву Dan McCafferty. Прадусарам альбому быў Роджэр Гловэр — бас гітарыст гурту Deep Purple.
Напрыканцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў ён часова жыў на востраве Мэн і Ірландыі ў якасьці «падатковага ўцекача», пасьля падвышэньня падаткаў, устаноўленых лейбарысцкім урадам. Адкуль ён дасылаў грошы сваёй сям’і ў Данфэрмлін.
У 1987 годзе выйшаў яго другі сольны альбом Into The Ring.
У жніўні 2013 году пакінуў склад Nazareth па стане здароўя (эмфізэма лёгкіх)[4], але ўсё ж змог запісаць разам з гуртам альбом Rock 'n' Roll Telephone. Як заявіў ён сам з гэтай нагоды: «пайсьці ў студыю і прасьпяваць — гэта не тое ж самае, што даваць канцэрты. Я заўсёды магу запісаць яшчэ адзін альбом, але кожны раз выходзіць на сцэну, праводзіць там па 1 гадзіне 45 хвілін і браць з людзей грошы за тое, што яны прыйшлі на мяне паглядзець, — гэтага я не магу»[5].
21 чэрвеня 2019 года выпусьціў новае музычнае відэа пад назвай Tell Me. 18 кастрычніка 2019 года выпусціў трэці сольны альбом Last Testament[6]..
Быў жанаты і меў дваіх дзяцей. Памёр 8 лістапада 2022 года на 77-м годзе жыцьця.
Дыскаграфія Рэдагаваць
Сольная Рэдагаваць
- Dan McCafferty (1975)
- Into the Ring (1987)
- Last Testament (2019)
Сынглы Рэдагаваць
- «Out of Time» (1975) # 41 UK
- «Watcha Gonna Do About It» (1975)
- «Stay With Me Baby» (1978)
- «The Honky Tonk Downstairs» (1978)
- «Starry Eyes» (1987)
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Дэн Макафэрці на сайце «Discogs» (анг.)
- Дэн Макафэрці(анг.) на сайце IMDb
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ https://www.vg.no/rampelys/musikk/i/APvK9r/nazareth-vokalist-dan-mccafferty-er-doed
- ^ а б Montreux Jazz Festival Database
- ^ Памёр фронтмэн рок-гурту Nazareth Дэн Макафэрці, Радыё Свабода, 8-11-2022
- ^ Дэн МакКафферти покинул Nazareth Архіўная копія ад 2013-10-05 г.
- ^ Soyuz Music — Релизы Архіўная копія ад 2014-06-06 г.
- ^ Dan McCafferty // earMUSIC Архіўная копія ад 2019-10-26 г.