Дэйман Ліндэлаф

(Перанакіравана з «Дэйман Ліндэлоф»)

Дэйман Ліндэлаф (па-ангельску: Damon Lindelof; нарадзіўся 24 красавіка 1973 году, Тынэк, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі прадусар, сцэнарыст. Займаецца збольшага напісаньнем сцэнараў для тэлесэрыялаў.

Дэйман Ліндэлаф
Damon Lindelof
Дата нараджэньня 24 красавіка 1973 (51 год)
Месца нараджэньня Тынэк, Нью-Джэрзі
Месца вучобы
Занятак прадусар, сцэнарыст
Гады дзейнасьці 1999 — дасюль
Сябра ў Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0511541

Біяграфія

рэдагаваць

Першы сэрыял да якога Ліндэлаф напісаў сцэнар адной сэрыі быў Nash Bridges (выходзіў у 1998—2000 гадах). Пасьля пісаў асобныя сэрыі для розных тэлевізыйных сэрыялаў пакуль ня стаў сцэнарыстам сэрыялу Jordan (2001—2007).

Найвялікшую славу яму прынёс сэрыял Lost які пачаў выходзіць у 2004 годзе. Разам з Карлтанам К’юзам стаў галоўным сцэнарыстам сэрыялу.

Акрамя таго Ліндэлаф зьяўляецца прадусарам значнай часткі сэрыялаў да якіх пісаў сцэнары. Разам з Дж. Дж. Абрамзам зьяўляецца прадусарам фільму «Зорны шлях» (Star Trek, 2009).

Пасьля заканчэньня працы над «Згубленымі» 2010 годзе, хоча зьняць па адным фільме на кожную зь сямі кніг сэрыі «Цёмная вежа» Стывэна Кінга[1].