Дэ́йвід Лэйн (па-ангельску: David Lane; 2 лістапада 193828 траўня 2007) — амэрыканскі актывіст і прыхільнік ідэяў белага нацыяналізму.

Дэйвід Лэйн
David Lane
Род дзейнасьці палітыка
Дата нараджэньня 2 лістапада 1938
Месца нараджэньня Ўодэн, Аёва, ЗША
Дата сьмерці 28 траўня 2007
Месца сьмерці Тэрэ Хот, Індыяна, ЗША
Прычына сьмерці захворваньне нэрвовай сыстэмы[d]
Месца вучобы
Занятак рыелтар, журналіст, right-wing extremist
Сябра ў Ку-клюкс-клан і The Order[d]

У 1979 годзе Дэйвід Лэйн стварыў «Дэнвэрскі аддзел рыцараў Ку-клюкс-клану». Зьяўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі Боба Мэцьюза «The Order». Чальцы «The Order» абвінавачваюцца ў выкраданьні грошай, забойствах, падрывах бомбаў, вырабе фальшывых банкнотаў, арганізацыі ваенізаваных лягераў з мэтаю зьвяржэньня ўраду ЗША.

Лэйн быў прысуджаны да 190 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў арганізацыі забойства радыёвядучага Алана Бэрга ў 1984 годзе. Сваё дачыненьне да забойства адмаўляў. Пакараньне адбываў у фэдэральнай турме ADX Florence ва Флярэнцыі, штат Каларада.

Зьяўляецца аўтарам папулярнага ў асяродзьдзі нэанацыстаў лёзунга «14 словаў»: «We must secure the existence of our people and a future for White children» («Мы павінны захаваць існаваньне Нашага народа і будучыню для Белых дзяцей»). Знаходзячыся ў заключэньні, пісаў кнігі з вобласьці «теорыі змовы». Прапаведаваў «ватанізм».

Памёр 28 траўня 2007 году ў сьне вечарам у турме ў Індыяне.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць