Дырк Шубэль
нямецкі дыплямат
Дырк Штэ́фэн Шу́бэль (па-нямецку: Dirk Steffen Schuebel; нар. 23 кастрычніка 1965) — нямецкі дыплямат і эканаміст.
Дырк Шубэль | |
Dirk Steffen Schuebel | |
Кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі | |
---|---|
ліпень 2019 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 кастрычніка 1965 (59 гадоў) Нямецкая дэмакратычная рэспубліка |
Дзеці: | Эмілія Люіза |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ва Ўсходняй Нямеччыне. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Бэрлінскай вышэйшай школе эканомікі(d).
З 1997 року працаваў у Эўракамісіі. У Брусэлі займаўся стасункамі з Вугоршчынай у справе далучэньня да Эўразьвязу. Зьяўляўся кіраўніком прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне[1].
У 2009—2013 роках — кіраўнік дэлегацыі Эўрапейскага Зьвязу ў Малдове. Пасьля гэтага працаваў у аддзелу двухбаковых стасункаў з краінамі Ўсходняга партнэрства ЭСВД(d)[2]. Зь ліпеня 2019 — кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі[3]; замяніў на гэтай пасадзе Андрэу Віктарын(d).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ EAF II: Speaker Bios. Page 2 (анг.). Цэнтар адносінаў ЗША — Украіна. Праверана 29 чэрвеня 2021 г.
- ^ Новы прадстаўнік Эўразьвязу ў Беларусі: „Ёсьць адно слова, якое тут мае вельмі вялікае значэньне“ Палітыка. Радыё „Свабода“ (21 верасьня 2019). Праверана 29 чэрвеня 2021 г.
- ^ Kaznowski, Adam (9 жніўня 2019) High Representative Federica Mogherini announces senior nominations (анг.). European Union External Action Service. Праверана 29 чэрвеня 2021 г.