Дурасна
горад ва Ўругваі
Дура́сна (па-гішпанску: Durazno) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце.
Дурасна | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1821 | ||||
Краіна: | Уругвай | ||||
Дэпартамэнт: | Дурасна | ||||
Вышыня: | 91 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Паштовы індэкс: | 97000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 33°23′0″ пд. ш. 56°31′0″ з. д. / 33.38333° пд. ш. 56.51667° з. д.Каардынаты: 33°23′0″ пд. ш. 56°31′0″ з. д. / 33.38333° пд. ш. 56.51667° з. д. | ||||
Дурасна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьГорад быў заснаваны 12 кастрычніка 1821 году пад назовам Сан-Пэдра-дэль-Дурасна ў гонар бразыльскага імпэратара Пэдру I, бо на той час тэрыторыя сучаснага Ўругваю ўваходзіла ў склад Бразыліі як асобная правінцыя. Статус мястэчка Дурасна набыў да здабыцьця незалежнасьці Ўругваю. Генэрал Фруктуоса Рывэра надаў яму важнае значэньне, зрабіўшы сталіцай краіны па нараджэньні рэспублікі Ўругваю, але апасьля сталіца была перанесеная ў Мантэвідэо. 13 ліпеня 1906 году статус быў павышаны да статуса гораду асобным актам[1].