Дужкі

знак пунктуацыі

Ду́жкі — парныя знакі, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах. У беларускай мове слова дужка — памяншальна-ласкавае слова ад слова дуга. У вузкім значэньні дужка — два знакі ( і ) . Першы знак — ( — называецца адкрывальнаю дужкаю. Другі — ) называецца закрывальнаю дужкаю.

Дужкі
{[()]}
Выява
  =   () / \ %  
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
(: left parenthesis
): right parenthesis
Юнікод (: U+0028
): U+0029
HTML (‎: &#40, &#x28
)‎: &#41, &#x29
UTF-16 (‎: 0x28
)‎: 0x29
URL-код (: %28
): %29
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

У шырокім значэньні адрозьніваюць:

  • круглыя ( ) дужкі;
  • скобы [ ] дужкі;
  • фігурныя { } дужкі;
  • вуглавыя ⟨ ⟩ дужкі (або <> у ASCII-тэкстах).

Таксама існуюць:

  • касыя / / дужкі;
  • прамыя | | дужкі;
  • падвойныя прамыя ‖ ‖ дужкі.

Правілы пастаноўкі дужак у беларускай мове

рэдагаваць

У дужкі бяруцца ўстаўныя словы, спалучэньні словаў і сказы, якія аб'яднаны з асноўным сказам сувязьзю значэньня й служаць у якасьці заўваг, удакладненьняў і пад.:

«Узялі мы вуды, кацялок для юшкі, сачок (на ўсякі выпадак) і рушылі на рыбалку»

А. Якімовіч

У дужкі бяруцца словы й спалучэньні словаў (разам з адпаведным знакам прыпынку), якія выражаюць адказ, адносіны слухачоў да чыёй-небудзь прамовы, выказваньня, водгуку:

А н і с і м. ...Таму кожны павінен атрымаць сваю долю. (Воклічы: «Правільна!»)
С а к р а т а р. Ці будуць пытаньні да прысутных? (Галасы: «Хопіць!»)

У дужкі бярэцца прозьвішча аўтара або прозьвішча аўтара і крыніца (назва твора), зь якой прыводзіцца даслоўны пераказ[a]:

Каля пасады лесьніковай цягнуўся гожаю падковай стары, высокі лес цяністы (Я. Колас. «Новая зямля»)

Пасьля даслоўнага пераказу[b], непасрэдна за якой у гэтым жа радку ў дужках зьмяшчаецца спасылка на аўтара або на аўтара і крыніцу (г. зн. перад адкрывальнай дужкай), захоўваецца адпаведны знак прыпынку — пытальнік, клічнік або шматкроп'е:

«Прыгадаліся знаёмыя радкі: „Чым сустрэла мяне мая вуліца, як я выходзіў?“»

А. Куляшоў. «Сьцяг брыгады»

У дужкі бяруцца заўвагі аўтара ў драматургічным творы:

А л ь ж б э т а (убягае, трымаючы ў руцэ клінок з тварагом). Што гэта ў вас тут парабілася, мае міленькія?
П а ў л і н к а. Кабыла дзядзькава ўцякла ці хто ўкраў. (Ідзе, садзіцца на ложак і шые)

Я. Купала

Пасьля ўстаўных словаў (перад закрывальнай дужкай) ставіцца пытальнік, клічнік або шматкроп'е, якія патрабуюцца значэньнем сказа, а кропка ня ставіцца:

«І толькі школа (я адразу ўбачыў яе і беспамылкова пазнаў) стаяла за гародамі, бліжэй да лесу»

І. Шамякін

Круглыя дужкі

рэдагаваць

Выкарыстоўваюцца ў матэматыцы для заданьня прыярытэту матэматычных і лягічных апэрацыяў. Напрыклад, (2 + 3) · 4 азначае, што трэба спачатку скласьці 2 і 3, а затым суму памножыць на 4.

Выкарыстоўваюцца таксама для:

  • запісу кампанэнт вэктараў:
 
  • і матріц:
 
  • для запісу біномных каэфіцыентаў:
 
  • для вылучэньня арґумэнтаў функцыі:

 

  • для ўказаньні бясконца паўтаральнага пэрыяду пазыцыйнага прадстаўленьня рацыянальнага ліку:
 
  1. ^ Або на іншаму "цытата".
  2. ^ Або на іншаму "цытата".