Знак працэнту
Знак працэ́нту, таксама знак про́цанту[1][2] таксама знак адсо́тку (%) — друкарскі сымбаль, які выкарыстоўваецца для абазначэньня адсотка. Зьвязаныя знакі ўключаюць знак праміле (на тысячу) ‰ і знак базіснага пункту (на дзесяць тысяч) ‱, якія паказваюць, што лік дзеліцца адпаведна на адну тысячу альбо дзесяць тысяч.
Знак працэнту | |
% | |
◄ () / \ ⸎ % ‰ ‱ ℅ © ► | |
Іншыя назвы | знак процанту знак адсотку |
---|---|
Зьвесткі | |
Тып | друкарскі знак; |
Назва ў Юнікодзе | percent sign
|
Юнікод | U+0025 |
HTML | %, % |
UTF-16 | 0x25 |
URL-код | %25 |
Гісторыя | |
Варыяцыі | ⁒, ÷ |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Гісторыя
рэдагавацьСамо слова «працэнт» паходзіць ад лацінскага pro centum, што азначае ў перакладзе «на сто (сотню)». Сымбаль адсотка эвалюцыянаваў са скарачэньня pc — італьянскае per cento.
Да 1425 году для абазначэньня працэнта не выкарыстоўвалася якіх-небудзь спэцыяльных сымбаляў. Ужывалі італьянскі тэрмін per cento (на сотню), у тым ліку, у скарочанай форме: «per 100», «p 100», «p cento». Напрыклад, у тэксьце 1339 г. выкарыстоўвалася літара «p» з гарызантальнай рысай[3], што звычайна азначала скарачэньне «per», «por», «par», або «pur»[4].
У XV стагодзьдзі абрэвіятуру сталі запісваць як «pc» зь невялікім кругам у канцы, які пазначае канчатковую літару -o (у італьянскім на яе сканчаліся лічэбнікі, напрыклад primo, secondo і гэтак далей). Першыя ўжываньні выяўлены ў дадатках да тэксту 1425 году, верагодна, зробленых каля 1435 году[5].
Абрэвіятура «pc» з кругам паступова эвалюцыянавала да знака гарызантальнага дробу («per o/o»; прыкладна да 1650 г.)[7], у далейшым страціўшы частку «per»[6].
У XVIII стагодзьдзі сустракаецца варыянт напісаньня, падобны з сучасным.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Слоўнік матэматычнае тэрміналёгіі (праект). Менск: Інбелкульт, 1927, БНТ — © Slounik.org, 2003–2023
- ^ Практычны беларускі вайсковы слоўнік. Менск: Выйсковая Камісія пры Інбелкульце, 1927. (часткова), БНТ — © Slounik.org, 2003–2023
- ^ а б Smith, 1898, p. 437
- ^ Letter p. / Cappelli, Adriano: Lexicon Abbreviaturarum. 2. verb. Aufl. Leipzig 1928. Wörterbuch der Abkürzungen: P. с. 256—257.
- ^ Smith, 1898, pp. 439—440.
- ^ а б Smith, 1898, p. 441.
- ^ а б Smith, 1898, p. 441.
Літаратура
рэдагаваць- Smith, D. E. (1898), Rara Arithmetica: a catalogue of the arithmetics written before MDCI, with description of those in the library of George Arthur Plimpton of New York, Boston: Ginn
- Smith, D. E. (1925), History of Mathematics, Boston: Ginn
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- % на сайце Scriptsource.org