Грэцкая драхма

валюта Грэцыі
(Перанакіравана з «Драхма (Грэцыя)»)

Дра́хма — грашовая адзінка ў старажытнагрэцкіх полісах, пазьней у эліністычных дзяржавах (старажытнагрэцкая драхма) і, нарэшце, у сучаснай Грэцыі.

Драхма
Δραχμή
Краіна
Падзел фэнікс
Код ISO-4217 GRD
Скарачэньне Dr
Цэнтральны банк «Банк Грэцыі»
Увядзеньне ва ўжытак 8 лютага 1833
Вывядзеньне з ужытку 2002
Папярэдняя валюта грэцкі фэнікс[d] і Ionian obol[d]
Замененая валютай эўра
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў Грэцыі была ўведзена ўласная грашовая адзінка, якая атрымала назву «Грэцкі фэнікс» і роўная 100 лептам. 1 фэнікс быў роўны 1/6 турэцкага куруша (піястра) або 1 францускаму франку.

У якасьці грашовай адзінкі сучаснай грэцкай дзяржавы срэбраная драхма была ўведзена ў абарот каралеўскім указам 8 лютага 1833 году, у пэрыяд кіраваньня караля Атона, па намінале 1 фінікс = 1 драхма. Да гэтага, у 1828 годзе, драхму, у якасьці нацыянальнай валюты, спрабаваў усталяваць Іааніс Кападыстрыя.

Грэцыя зьведала гіпэрінфляцыю ў пэрыяд нямецкай акупацыі. Новая драхма была ўведзена 11 лістапада 1944 году. 1 новая драхма абменьвалася на 50 мільярдаў старых. Але інфляцыя працягвалася, і 1 траўня 1954 адбыўся новы абмен, 1 навейшая драхма ў абмен на 1000 старых.

1 студзеня 2002 году драхма была заменена на эўра. Афіцыйны курс складаў 340,75 драхмаў за эўра.

3 красавіка 2015 году Ўрад Грэцыі падрыхтаваў плян па нацыяналізацыі банкаўскай сыстэмы і ўвядзеньні драхмы, як паралельнай з эўра валюты. Гэты плян плянуюць рэалізаваць, калі Грэцыя ня зможа дамовіцца з Эўразьвязам аб праграме фінансавай падтрымкі. У такім выпадку ва ўраду ня будзе грошай на выкананьне сацыяльных абавязацельстваў[1].

Сымбаль драхмы

рэдагаваць

У кожнага са значэньняў слова «драхма» ёсьць свой уласны сымбаль (усе яны ўключаны ў стандарт Unicode):

У 1868 годзе была выпушчана першая сэрыя манэтаў сучаснай драхмы:

  • 1, 2, 5 і 10 лепт былі выраблены зь медзі,
  • 20 і 50 лепт — са срэбра,
  • 1, 2, 5, 10 і 20 драхмаў — з золата.

У 1894 годзе 10 і 20 лепт сталі медна-нікелевымі. Быў спынены выпуск манэтаў вартасьцю 1 і 2 лепт. З 1911 году 1 і 2 драхмы сталі выпускацца са срэбра. З 1926 году выпускалася новая сэрыя, у якой манэты з 20 лепт па 5 драхмаў сталі медна-нікелевымі, а срэбранымі сталі 10 і 20 драхмаў.

У абароце перад пераходам краіны на эўра былі:

  • 1 драхма (€0,0029)
  • 2 драхмы (€0,0059)
  • 5 драхм (€0,0147)
  • 10 драхм (€0,0293)
  • 20 драхм (€0,0587)
  • 50 драхм (€0,147)
  • 100 драхм (€0,293)
  • 500 драхм (€1,47)
Сэрыя манэтаў 1984—1994 гадоў
 
Сымбаль драхмы
1 драхма
Мастак: Мынца: Банк Грэцыі
Намінал: 1 драхма Мэталь: Медзь Наклад: Якасьць:
Выбіта: 1990 Дыямэтар: 18 мм Вага: 2,75 г Рыначны кошт:
2 драхмы
Мастак: Манэтны двор: Банк Грэцыі
Намінал: 2 драхмы Мэталь: Латунь Наклад: Якасьць:
Выбіта: 1984 Дыямэтар: 21 мм Вага: 6,1 г Рыначны кошт:
5 драхмаў
Мастак: Манетны двор: Банк Грэцыі
Намінал: 5 драхмаў Мэталь: Сталь Наклад: Якасьць:
Выбіта: 1986 Дыямэтар: 22,5 мм Вага: 5,5 г Рыначны кошт:
10 драхмаў
Мастак: Манетны двор: Банк Грэцыі
Намінал: 10 драхмаў Мэталь: Сталь Наклад: Якасьць:
Выбіта: 1992 Дыямэтар: 26 мм Вага: 7,55 г Рыначны кошт:
20 драхмаў
Мастак: Манетны двор: Банк Грэцыі
Намінал: 20 драхмаў Мэталь: Медна-нікелевы сплаў Наклад: Якасьць:
Выбіта: 1982,84,86,88 Дыямэтар: 29,00 Вага: 11,5 г Рыначны кошт:
20 драхмаў
Мастак: Манетны двор: Банк Грэцыі
Намінал: 20 драхмаў Мэталь: Наклад: Якасьць:
Выбіта: 1994 Дыямэтар: 24,5 мм Вага: 11,5 г Рыначны кошт:
50 драхмаў
Мастак: Манетны двор: Банк Грэцыі
Намінал: 50 драхмаў Мэталь: медзь-алюмін-нікель Наклад: Якасьць:
Выбіта: 1988 Дыямэтар: 27,5 мм Вага: 12 г Рыначны кошт:
100 драхмаў
Мастак: Манетны двор: Банк Грэцыі
Намінал: 100 драхмаў Мэталь: медзь-алюмін-нікель Наклад: Якасьць:
Выбіта: 1992 Дыямэтар: 29,5 мм Вага: 10 г Рыначны кошт:

Банкноты

рэдагаваць
  1. ^ Греция подготовит планы возврата к драхме (рас.). INTERFAX.RU (3 красавіка 2015). — Грэцыя падрыхтуе пляны вяртаньня да драхмы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць