Драконавыя горы (па-афрыкаанс: Drakensberge) — ланцуг гор у Паўднёвай Афрыцы, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі, Лесота, Сўазілэнду. Найвышэйшым пунктам зьяўляецца гара Табана-Нтленьяна (3482 м). На мове зулу ланцуг гор мае назву uKhahlamba, што азначае «перашкода для коп’яў».

Драконавыя горы

Ланцуг гор расьцягнуўся на амаль 1000 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Паўднёвае Афрыкі. Горы глыбока прарэзаныя далінамі рэк; на ўсходніх схілах знаходзяцца вечназялёныя ліставыя ды хваёвыя лясы, на заходніх — саваны, хмызьнякі; нацыянальны парк Наталь. Карысныя выкапні: пла́ціна, марганецзьмяшчальныя руды, золата, каменны вугаль ды іншае.

Найвышэйшыя пункты

рэдагаваць
 
Вадаспад Тугела

Найвышэйшы пункт ланцугу гор — г. Табана-Нтленьяна (па-афрыкаанс: Thabana Ntlenyana) — 3482 м. Далей паводле вышыні разьмясьціліся — г. Мафадзі (Mafadi) — 3450 м, Макаанэнг (Makoaneng) — 3416 м, Нджэсуці (Njesuthi) — 3408 м. Усе гэтыя вяршыні знаходзяцца на памежжы зь Лесота; на поўнач ад мяжы горы становяцца ніжэйшымі, а таму лягчэйшымі на дасягненьне.

Драконавыя горы — месца, дзе разьмясьціўся другі па вышыні вадаспад у сьвеце — Тугела (па-афрыкаанс: Tugela або Thukela) (947 м).

Расьлінны ды жывёльны сьвет

рэдагаваць

Драконавыя горы — дом для шматлікіх (2153) відаў расьлінаў, у тым ліку водным, лясным, горным і стэпавым відам. Шмат з расьлінаў занесеныя ў Чырвоную кнігу. У гарах пражываюць птушкі 299 відаў, што складае да 37% ад усіх немарскіх птушыных відаў Паўднёвае Афрыкі[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць