Тугела (вадаспад)
вадаспад у ПАР (Афрыка)
Тугела — другі па вышыні вадаспад сьвету. Ён уяўляе сабой пяць каскадаў у свабодным падзеньні, найбольшы зь іх складае 411 мэтраў.
Тугела падае вузкай стужкай з усходняга абрыву Драконовых гор, у Каралеўскім нацыянальным парку Наталь ў Квазулу, правінцыя Наталь, ПАР. Ён добра бачны пасьля моцнага дажджу ці на сыходзе дня, бліскучы ў промнях Сонца. Выток ракі Тугелы разьмешчаны ў Mont-Aux-Sources ў некалькіх кілямэтрах ад абрыву, зь якога падае вадаспад. Вада вышэй вадаспаду чыстая і бясьпечная для піцьця. Абрыў часта пакрываецца сьнегам ў зімовыя месяцы.
На рацэ Аранжавая разьмяшчаецца вядомы 146-мэтровы вадаспад Аўграбіс (ПАР).