Драга Янчар
Дра́га Я́нчар (па-славенску: Drago Jančar; нар. 13 красавіка 1948, Марыбор) — славенскі пісьменьнік.
Драга Янчар | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 красавіка 1948[1][2][3][…] (76 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, сцэнарыст, драматург, эсэіст, драматург, паэт |
Мова | славенская[5] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНавучаўся на юрыста, выдаваў студэнцкую газэту «Катэдра», супрацоўнічаў з газэтай «Вечар». У 1974 быў арыштаваны за «распаўсюд чужых поглядаў» — ён прывёз з Аўстрыі і раздаў некалькім сябрам кнігу пра Блайбургскую разаніну; быў асуджаны на год вязьніцы, прабыў у турме тры месяцы. Адбыў вайсковую службу ў Сэрбіі. Вярнуўшыся ў Славенію, зблізіўся ў Любляне зь пісьменьнікамі і публіцыстамі дэмакратычнага крыла (Эдвардам Коцбекам, Мар’янам Рожанцам і інш.), Пазьней пазнаёміўся з Барысам Пагорам. Пісаў кінасцэнары, служыў у выдавецтве. Пачаў друкавацца на напрыканцы 1970-х — пачатку 1980-х гадоў. У 1982 стаў адным з сувыдаўцоў дэмакратычнага часопіса Новы агляд. У 1987—1991 — прэзыдэнт славенскага ПЭН-цэнтару. З 1995 — сябра Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. У ходзе дзесяцідзённай вайны разам зь некалькімі іншымі пісьменьнікамі дапамагаў у арганізацыі міжнароднай падтрымкі Славеніі, якая выступала за незалежнасьць ад саюзнай дзяржавы. На выбарах 2000 і 2004 гг. падтрымліваў Славенскую дэмакратычную партыю. У 2004 выступіў за стварэньне грамадзянскай плятформы Аб’яднаньне за рэспубліку (па-славенску: Zbor za republiko). Ня раз выказваўся супраць шавіністычнага нацыяналізму ў Славеніі.
Творчасьць і прызнаньне
рэдагавацьТворы перакладзены на шматлікія мовы. Узнагароджаны прэміяй імя Франца Прэшэрна (1993), Эўрапейскай прэміяй г. Арнсбэрг за малую прозу (1994), прэміяй Гердэра (2003), прэміяй Жана Амэра за эсэістыку (2007), Эўрапейскай літаратурнай прэміяй (Страсбург, 2011) і інш.
Творы
рэдагавацьРаманы
рэдагаваць- Petintrideset stopinj (1974)
- Galjot (1978)
- Severni sij (1984)
- Zvenenje v glavi (1998, француская літаратура, 2012)
- Katarina, pav in jezuit (2000)
- Graditelj (2006)
- Drevo brez imena (2008)
- To noč sem jo videl (2010)
П’есы
рэдагаваць- Disident Arnož in njegovi (1982)
- Veliki briljantni valček (1985)
- Vsi tirani mameluki so hud konec vzeli … (1986)
- Daedalus (1988)
- Klementov padec (1988)
- Zalezujoč Godota (1988)
- Halštat (1994)
- Severni sij (2005)
- Lahka konjenica (2006)
Зборнікі апавяданьняў
рэдагаваць- Romanje gospoda Houžvičke (1971)
- O bledem hudodelcu (1978)
- Smrt pri Mariji Snežni (1985)
- Pogled angela (1992)
- Prikazen iz Rovenske (1998)
- Človek, ki je pogledal v tolmun (2004)
Зборнікі эсэ
рэдагаваць- Terra incognita (1989)
- Poročilo iz devete dežele (1991)
- Razbiti vrč (1992)
- Disput z Adamom Michnikom (1992)
- Egiptovski lonci mesa (1995)
- Brioni (2002)
- Privlačnost praznine (2002)
- Šala, ironija in globlji pomen (2004)
- Duša Evrope (2006)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Drago Jančar // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Drago Jančar // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119238624 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Jančar, Drago // CONOR.SI
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|