Допэльгангер
Допэльгангер (па-нямецку: Doppelgänger — «двайнік») — у літаратуры эпохі рамантызму дэманічны двайнік чалавека, антытэза анёлу-ахоўніку. У некаторых кнігах ён не адкідвае ценю і не адлюстроўваецца ў люстэрку. Яго зьяўленьне часьцяком прадракае сьмерць героя.
Двайнікі ў літаратуры
рэдагавацьДвайнік увасабляе жаданьні альбо інстынкты, якія былі выціснутыя суб’ектам як несумяшчальныя з маральнымі і сацыяльнымі каштоўнасьцямі, зь яго «прыемнымі і прыстойнымі» ўяўленьнямі пра самога сябе[1]. Нярэдка двайнік сілкуецца за кошт пратаганіста, па меры таго, як ён марнее становіцца больш самаўпэўненым і пэўным вобразам займаючы яго месца ў сьвеце. Адзін зь першых такіх двайнікоў у эўрапейскай літаратуры — Джэральдына, ценявы бок ідэалізаванай Крыстабэлі ў аднайменнай паэме Колрыджа, напісанай ў 1797 годзе[1].
Допэльгангеры ня раз зьяўляюцца ў Гофмана, ад якога тэма містычнага, часьцей дэманічнага двайніцтва перавандравала ў творы расейскіх клясыкаў — Пушкіна («Зацішны домік на Васільеўскай высьпе»), Адаеўскага («Сыльфіда»), Гогаля («Шынэль») і Дастаеўскага (аповесьць «Двайнік»).
У англамоўнай рамантычнай літаратуры пасьля «Споведзі апраўданага грэшніка» Дж. Гоґа (1824) тэма двайніцтва распрацоўвалася Эдгарам По («Ўільям Ўілсан»), Дыкензам («Аповесьць пра два гарады»), Ле Фаню («Зялёная гарбата») і Р. Л. Стывэнсанам («Дзіўная гісторыя доктара Джэкіла і містэра Гайда», «Уладальнік Балянтрэ»). У аповесьці пра Джэкіла і Гайда падвоенасьць галоўнага героя ўпершыню атрымала псэўданавуковае тлумачэньне.
Многія аповесьці пра двайнікоў, каб падкрэсьліць іх нутраную крэўнасьць, робяць іх блізкімі сваякамі альбо фіксуюць смутнае эратычнае прыцягненьне паміж дзьвюма «паловамі». Напрыклад, У Колрыджа Джэральдына, правёўшы аголенай ноч у ложку Крыстабэль, з часам займае месца яе пакойнай маці, ачараваўшы і цалкам падпарадкаваўшы сабе яе айца, а двайнікі з «Уладальніка Балянтрэ» — родныя браты.
У эпоху мадэрнізму тэма двайніцтва набыла другое народжаньне як у заходняй літаратуры, гэтак і ў расейскай. Канцэпт двайніцтва псыхалягізуецца, часам з пазыцый фрэйдызму, у якасьці фатальных двайнікоў нярэдка выступаюць айцец і сын («Уліс» Джойса).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гаральд Блум. Samuel Taylor Coleridge. 2nd edition. ISBN 9781604138092. Page 178.