Дон Дэліла (па-ангельску: Don DeLillo; нар. 20 лістапада 1936) — амэрыканскі пісьменьнік, драматург, эсэіст, яго працы малююць падрабязны партрэт амэрыканскага жыцьця канца дваццатага, пачатку дваццаць першага стагодзьдзяў.

Дон Дэліла
Don DeLillo
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Клеа Бэрдуэл
Нарадзіўся 20 лістапада 1936
Нью-Ёрк, ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, эсэіст
Гады творчасьці 1960 — цяпер
Кірунак постмадэрнізм
Жанр раман, аповед, п’еса, эсэ
Мова ангельская мова[1]
Дэбют «Рака Ярдан» (1960)
Прэміі Ерусалімская прэмія (1999)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

Дэліла нарадзіўся 20 лістапада 1936 году і рос у каталіцкай сям’і італьянскіх імігрантаў у Бронксе, Нью-Ёрк. Разважаючы над дзяцінствам Дэліла пазьней казаў:

  …заўсёды на вуліцы. Як маленькі хлопчык я бавіў вялікую частку майго часу, сымулюючы бэйсбольнага дыктара па радыё. За адзін раз я мог прыдумаць гульні на працягу шматлікіх гадзін. Нас было адзінаццаць у невялікай хаце, але цесната ніколі не была праблемай. Я ня ведаў жыцьця па-іншаму. Мы заўсёды размаўлялі на ангельскай і італьянскай мовах, якія пераблытваліся адна з другой. Мая бабуля, якая жыла ў Амэрыцы на працягу пяцідзесяці гадоў, ніколі не вывучала ангельскую мову.  

Інтэрвію Дона Дэліла ў кастрычніку 2007

Падлеткам Дэліла браўся за працу паркоўшчыка на лета, дзе гадзіны чаканьня і дагляду за транспартнымі сродкамі прывялі да звычкі чытаньня. У інтэрвію 2010 году выданьню «Аўстраліян» (The Australian) Дэліла разважаў над гэтым пэрыядам, кажучы, што:

  У мяне было асабістае Залатое Стагодзьдзе чытаньня, у маіх 20-х і маіх раньніх 30-х. Затым мая праца пісьменьніка пачала займаць так шмат часу.  

Інтэрвію Дона Дэліла выданьню «Аўстраліян»

У гэты пэрыяд Дэліла натхнёны такімі выдатнымі аўтарамі як Джэймз Джойс, Ўільям Фолкнэр, Флэнэры О’Конар, Эрнэст Гэмінгўэй. Гэтыя пісьменьнікі стварылі галоўны ўплыў на самыя раньнія спробы Дэліла як празаіка.[2]

У 1958 годзе, пасьля канчатка Фордэмскага ўнівэрсытэту ў Бронксе са ступеньню бакаляўра ў вобласьці Камунікацыйных Мастацтваў, Дэліла ўладкоўваецца на працу ў галіне рэклямы, таму што самастойна публікавацца ён ня мог. Дэліла працаваў на працягу пяці гадоў складальнікам рэклямных паведамленьняў у агенцтве Ogilvy & Mather на Пятай авэню. Пра пачатак сваёй пісьменьніцкай кар’еры Дэліла сказаў наступнае: «У той час я напісаў пару аповедаў, але сыход з працы ня быў злучаны з гэтым. Я проста не жадаў больш працаваць».
У 1960 годзе Дэліла выдае першы аповед «Рака Ярдан» у літаратурным часопісе «Эпас» Карнэльскага ўнівэрсітэте і пачаў працаваць над першым раманам «Амэрыкана» (Americana) у 1966. Разважаючы над адносна апошнім пачаткам працы ў напрамку бэлетрыстыкі ў 1993, Дэліла казаў, што ён шкадуе, што не пачаў раней, але відавочна ня быў гатовы да гэтага. Па-першае, ён выпрабоўваў недахоп у імкненьні. Гаворачы, што раманы ўжо былі ў галаве, але не на паперы. Па-другое, ён ня бачыў сэнсу ў гэтай працы, каб быць сур’ёзным аўтарам. Яму запатрабаваўся доўгі час, каб разьвіць гэта.

У 1975 годзе Дэліла жаніўся на Барбары Бэнэт, былой банкірцы, якая працуе ляндшафтным дызайнэрам. У канцы 70-х ён некалькі гадоў пражыў у Грэцыі дзе напісаў раман «Імёны». Яго раманы, расхвальваемыя крытыкамі, не атрымлівалі шырокага грамадзкага прызнаньня да публікацыі «Белага шуму», які выйграў Нацыянальную кніжную прэмію ў 1985 годзе. Масавы посьпех у публікі ён атрымаў пасьля публікацыі свайго выбітнага твору «Underworld». У 2006 годзе «Нью-Ёрк Таймс» уключыў гэты раман у сьпіс лепшых амэрыканскіх кніг, напісаных за апошнія 25 гадоў. У сьпіс таксама патрапілі раманы «Шалі» й «Белы шум».

Апошні яго раман «Falling Man» распавядае пра чалавека, які выжыў пасьля тэракту 11 верасьня, і быў апублікаваны ў ЗША 15 траўня 2007 году. У наш час Дэліла жыве каля Нью-Ёрку ў прыгарадзе Бронксьвіл(Bronxville).

Творчасьць

рэдагаваць

Раманы Дэліла — гэта сутыкненьне з разнастайнымі сучаснымі рэчамі, такімі як тэлебачаньне, ядзерная вайна, змаганьні ў спорце, складанасьці мовы, выяўленчае мастацтва, халодная вайна, матэматыка, зьяўленьне лічбавага стагодзьдзя, глябальны тэрарызм. У сваіх творах дэканструюе гісторыю ЗША й амэрыканскі лад жыцьця.

  • 1971 «Амэрыкана» (Americana)
  • 1972 «Канчатковая зона» (End Zone)
  • 1973 «Вуліца Грейт Джонс» (Great Jones Street)
  • 1976 «Зорка Ратнэра» (Ratner’s Star)
  • 1977 «Гульцы» (Players)
  • 1978 «Беглы сабака» (Running Dog)
  • 1980 «Амазонкі» (Amazons)
  • 1982 «Імёны» (The Names)
  • 1985 «Белы шум» (White Noise)
  • 1988 «Шалі» (Libra)
  • 1991 «Мао II» (Мао II)
  • 1997 «Выварат сьвету» (Underworld)
  • 2001 «Мастак цела» (The Body Artist)
  • 2003 «Касмаполіс» (Cosmopolis)
  • 2007 «Падальны чалавек» (Falling Man)
  • 1979 «Інжынэр месяцавага сьвятла» (The Engineer of Moonlight)
  • 1986 «Пакой адпачынку» (The Day Room)
  • 1999 «Вальпараіза» (Valparaiso)
  • 2006 «Любоў. Хлусьня. Крывацёк.» (Love-Lies-Bleeding)
  • 2007 «Сьвет мерапрыемства» (The Word for Snow)

Інтэрвію

рэдагаваць
  • «Я больш не пазнаю Амэрыку». Тры інтэрвію Дона Дэліла.
  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Інтэвью Пітэру Ганінгу, 2003  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць