Дом Сінябутаў (Полацак)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом Сінябутаў
Дом Сінябутаў
Дом Сінябутаў
Краіна Беларусь
Места Полацак
Каардынаты 55°29′04″ пн. ш. 28°46′14″ у. д. / 55.48444° пн. ш. 28.77056° у. д. / 55.48444; 28.77056Каардынаты: 55°29′04″ пн. ш. 28°46′14″ у. д. / 55.48444° пн. ш. 28.77056° у. д. / 55.48444; 28.77056
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом Сінябутаў на мапе Беларусі
Дом Сінябутаў
Дом Сінябутаў
Дом Сінябутаў
Дом Сінябутаў на Вікісховішчы

Дом Сінябутаў (г. зв. «домік Пятра I») — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Вялікая вуліца, 1941—1944 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Агульнавядомая дата пабудовы дома — 1692 год, але сучасныя археалягічныя дасьледаваньні дазваляюць аднесьці пачатак яго будаваньня да сярэдзіны XVІІ ст. Ад пачатку будынак быў драўляным, на высокім мураваным цокалі, аднак па значных разбурэньнях за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у канцы XVІІ ст. яго адбудавалі ўжо з цэглы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У 1780 годзе адбыўся маштабны рамонт будынка. У 1818 годзе дом належаў сям’і Сінябутаў, па сьмерці гаспадара Івана Сінябута яго ўдава прадала будынак палкоўніку Людвіку Штэрасу, празь некаторы час новым уладальнікам дома стаў Васіль Сабалеўскі, які неўзабаве прадаў сваю нерухомасьць тытулярнаму дарадцу Андрэю Камянкову. У другой палове ХІХ ст. дом належаў сям’і Вітэнбэрг, а апошнім уласьнікам у 1871—1917 гадох быў вядомы полацкі банкір Беніямін Баркан.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1949 годзе будынак адрамантавалі: аднавілі часткі сьценаў, зрабілі дах, фасады атынкавалі, насьцялілі новыя падлогу і столь, запоўнілі дзьвярныя і аконныя праёмы. Будынак прыстасавалі пад дзіцячую бібліятэку.

У 1998 годзе ў будынку адкрылася стацыянарная выстава «Шпацыраваньне Ніжне-Пакроўскай».

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. 1-павярховы будынак (з паўсутарэньнямі) мае ў пляне форму няправільнага прастакутніка. Асноўныя дэкаратыўныя элемэнты засяроджваюцца на галоўным паўднёвым (Вялікая вуліца) і тарцовым (Ушэсьценская вуліца) фасадах. Роўніцы сьценаў праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі зь ліштвамі і фігурнымі сандрыкамі, цэнтральная частка галоўнага фасаду вылучаецца 2 прафіляванымі філёнгамі. Тарцовы фасад завяршаецца фігурным атыкам зь ляпнымі разеткамі. Парадныя ўваходныя дзьверы дэкаруюцца расьлінным арнамэнтам і маскаронамі (разьба па дрэве)[1].

Асноўныя памяшканьні паўсутарэньняў перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі, астатнія — крыжовымі. Пакоі першага паверха маюць пазьнейшыя роўныя перакрыцьці. Раней усярэдзіне існавала яшчэ адна папярочная сьцяна, пра што сьведчыць плян паўсутарэньняў, і дом меў скляпеністыя перакрыцьці.

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ніжне-Пакроўская, 33
  1. ^ Чарняўская Т. Полацкі жылы дом //Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 397.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000619